Агульная сярэдняя адукацыя, праца ў адну змену, стаўка – 0,69. Гэта ўмовы для працы паштальёнам у Іўі. А вось для Слоніма шукаюць аператара сувязі на 0,9 стаўкі для працы ў начныя змены. На пошце ў Гродзенскай вобласці можна зарабіць ад 210 да 1500 рублёў у залежнасці ад стаўкі і пасады. Паглядзелі, якія вакансіі з’явіліся ў Гродзенскім філіяле РУП “Белпошта” толькі за апошні тыдзень. Усяго ў банку вакансій 139 прапаноў працы ў розных раёнах.

Амаль усе вакансіі вымагаюць працы ў адну змену, у асноўным шукаюць супрацоўнікаў на пастаянную пасаду, часта з гнуткім рэжымам працы. У некаторых гарадах заробак для будучых кандыдатаў пралічваюць у прамым сэнсе да капеек, а аб’ём працы вызначаюць з дакладнасцю да сотых доляй стаўкі. Праўда, ад чаго залежыць паказаны максімум ці мінімум заробку, не ўдакладняюць. Паштальёнаў шукаюць толькі на частковую занятасць, а вось кіроўцаў і інжынераў звычайна клічуць на поўную стаўку.

Каго шукаюць у Гродзенскай вобласці і якія заробкі?

У Шчучыне для “Белпошты” патрэбны:

  • два сартавальнікі паштовых адпраўленняў і друкаваных СМІ з агульнай сярэдняй адукацыяй – абодва на 0,92 стаўкі з зарплатай 577-681,96 руб.;
  • паштальёны з агульнай сярэдняй адукацыяй: адзін на 0,88 стаўкі з заробкам 550,88-682,85 руб. для часовай працы і яшчэ два – на 0,5 стаўкі за 313-704,2 руб.;
  • інжынер-электронік на 0,5 стаўкі, адукацыя – сярэдняя спецыяльная, зарплата 415,78-536,35 руб.;
  • два начальнікі аддзяленняў сувязі з вышэйшай адукацыяй: у гарадскі пасёлак Жалудок, на 0,75 стаўкі, зарплата 638,52-823,7 руб. і ў аграгарадок Дэмбрава на 0,75 стаўкі за 638,52-823,7 руб.

У Зэльве патрэбны:

  • інструктар-інспектар па эксплуатацыйных і арганізацыйных пытаннях з вышэйшай адукацыяй – на 0,6 стаўкі, зарплата 490,15-563,68 руб.;
  • працоўны па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў з агульнай сярэдняй адукацыяй на 0,45 стаўкі, зарплата 281,7-281,7 руб.

У Слоніме патрэбны:

  • кіроўца аўтамабіля з агульнай сярэдняй адукацыяй на поўную стаўку з заробкам 659,53-725,48 руб.;
  • адразу тры начальнікі аддзяленняў сувязі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй: на 0,6 стаўкі за 498,93-548,82 руб.; на поўную стаўку за 831,55-956,28 руб.; на 0,95 стаўкі за 789,97-947,67 руб. у аг. Міжэвічы на ​​перыяд дэкрэтнага водпуску асноўнага работніка;
  • спецыялісты па паштовай дзейнасці з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй: на 0,5 стаўкі за 363,07-399,38 руб.; на 0,25 стаўкі за 181,54-217,85 руб. у вёску Вострава;
  • паштальёны з агульнай сярэдняй адукацыяй: на 0,5 стаўкі за заробак 394,38-394,38 руб. на часовую працу ў аргарадок Новадзевяткавічы; на 0,56 стаўкі за 380,56-380,56 руб. і на 0,75 стаўкі за 521,55-573,7 руб. на пастаянную працу ў Слоніме, а таксама на 0,88 стаўкі для працы ў дзве змены за 550,88-550,88 руб. у аг. Жыровічы;
  • аператар сувязі з агульнай сярэдняй адукацыяй для працы ў начныя змены – на 0,9 стаўкі за 594,57-683,76 руб.;
  • інжынер-электронік з вышэйшай адукацыяй на поўную стаўку за 831,55-914,71 руб.

У Астраўцы шукаюць:

  • двух спецыялістаў па паштовай дзейнасці з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй: на 0,5 стаўкі за 363,07-479,25 руб. – на часовую працу, на 0,3 стаўкі за 217,84-287,55 руб. на пастаянную працу.

У Наваградку патрэбны:

  • два кіроўцы з агульнай сярэдняй адукацыяй, абодва на поўную стаўку за 700-1000 руб.;
  • слесар па рамонце аўтамабіляў з агульнай сярэдняй адукацыяй на поўную стаўку за 650-700 руб.;
  • тры спецыялісты па паштовай дзейнасці з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на поўную стаўку за 800-1000 руб.;
  • паштальён з агульнай сярэдняй адукацыяй на 0,82 стаўкі за 626-630руб.;
  • начальнік аддзялення сувязі з вышэйшай адукацыяй на 0,6 стаўкі за 626-650 руб. у вёску Вараб’евічы.

У Іўі патрэбныя:

  • паштальёны з агульнай сярэдняй адукацыяй: на 0,35 стаўкі з заробкам 350-350 руб.; на 0,69 стаўкі за 500 руб. у Юрацішкі;
  • аператары сувязі: з агульнай сярэдняй адукацыяй на 0,8 стаўкі за 600-650 руб., з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на 0,3 стаўкі за 210-320 руб. у Юрацішкі;
  • начальнік з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на 0,45 стаўкі, зарплата 400-500 руб.;
  • кіроўца з агульнай сярэдняй адукацыяй на 0,8 стаўкі за 800-950 руб.

У Воранава патрэбны:

  • начальнік аддзялення сувязі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на 0,7 стаўкі, зарплата 600-750 руб. у аграгарадок Канвелішкі;
  • спецыяліст па паштовай дзейнасці з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на 0,55 стаўкі за 400-480 руб. у Палецкішкі;
  • кіроўца з агульнай сярэдняй адукацыяй на поўную стаўку, зарплата 900-1000 руб.;
  • інжынер-электронік з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на поўную стаўку за 935-1120 руб.

У Лідзе патрэбны:

  • паштальёны з агульнай сярэдняй адукацыяй: на 0,8 стаўкі за 585-650 руб. у Ганчары; на 0,72 стаўкі за 545,89-660,63 руб.; на 0,7 стаўкі за 600-650 руб. – але для гэтага таксама спатрэбяцца веданне горада, камунікабельнасць, уважлівасць і поўная матэрыяльная адказнасць; на 0,97 стаўкі за 545,89-660,63 руб. (для горада Бярозаўка);
  • аператар сувязі з агульнай сярэдняй адукацыяй на поўную стаўку за 650-700 руб.;
  • інжынер-электронік з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на поўную стаўку за 1138,19-1500 руб.;
  • слесар па рамонце аўтамабіляў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй на поўную стаўку за 660,81-816,97 руб.;
  • спецыяліст па паштовай дзейнасці з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на 0,4 стаўкі ў штат падмены за 272,3–326,75 руб.;
  • намеснік начальніка аддзялення сувязі з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй на поўную стаўку за 1018–1220 руб.;
  • кіроўца з агульнай сярэдняй адукацыяй на 0,7 стаўкі і на 0,8 стаўкі за 717,22-900 руб.;
  • грузчык з агульнай сярэдняй адукацыяй на поўную стаўку за 642,33-770,8 руб.

У Карэлічах патрэбны:

  • намеснік начальніка аддзялення сувязі з вышэйшай адукацыяй, на поўную стаўку за 949-1000 руб.;
  • спецыялісты па паштовай дзейнасці з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй: на 0,4 стаўкі за 654-700 руб. (вёска Некрашэвічы), на 0,5 стаўкі за 654-700 руб. (аграгарадок Варонча);
  • два кіроўцы з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй з поўнай матэрыяльнай адказнасцю, на поўную стаўку за 700-1000 руб.

Работнікаў пошты шукаюць таксама ў Ашмянах, Смаргоні, Свіслачы, Дзятлаве, Ваўкавыску, у Вялікай Бераставіцы і ў аграгарадках Пархімаўцы, Канюхі і Алекшыцы Бераставіцкага раёна. У Гродзенскім раёне – у Падлабенні і Каробчыцах. Самая даўняя вакансія з’явілася больш за месяц таму – 4 сакавіка. Гэта быў начальнік пошты ў аграгарадку Эйгерды (Іўеўскі раён) на 0,45 стаўкі за 400-500 руб. Поўны спіс вакансій можна знайсці па спасылцы.

Чытайце таксама: Повар у «Кронан Парк Гатэлі», ліцейшчык на «Цветліце» і дырэктар філіяла: на якіх вакансіях у Гродне гатовы плаціць сярэднюю і вышэй