Спіс гродзенскіх садоў не на прыватнай тэрыторыі і асяродкаў пладовых дрэў, якія квітнеюць вясной, склаў канал Urban Hrodna. На выхадных можна наведаць гэтыя месцы, пакуль яшчэ не позна.
Асяродкі веснавой квецені і месцаў для прыгожых фота ў Гродне:
- за Новым замкам (яблыневы сад);
- на вул. Каложа за д. 12/1 (пладовы сад);
- у парку Жылібера (алея «гродзенскай сакуры» ў даліне Гараднічанкі);
- каля Гараднічанкі - сцежка паміж мостам ля філфаку і Ажэшкі, 15 (арка);
- за будынкам Гродзенскага гарвыканкама (тры аркі);
- вул. Леванабярэжная каля Старога моста — схіл насупраць кафэ «Наше место» (вялікае дрэва);
- вул. Падгорная бліжэй да вул. Маставой (дрэвы ўздоўж вуліцы);
- сквер памяці Воінаў-аўганцаў - паміж царквой і сажалкай і каля дамоў з боку вул. Горкага (пладовыя сады);
- вул. Урублеўскага — пладовыя дрэвы ўздоўж дамоў паміж скрыжаваннем з вул. Камарова і канцавой 15 аўтобуса;
- лесапарк Пышкі: схіл каля пляжа «Вусікі» і дрэвы каля танцпляцоўкі;
- вул. Дарвіна — дрэвы каля ратонды;
- каля д. 22Б па вул. Свярдлова (невялікі сад).
Чытайце таксама: Каралеўскія паркі і ахоўныя пасадкі. Топ-7 незнакамітых месцаў Гродна, дзе можна шпацыраваць летам 2023