Навіны

Да € 100. У Літве прапануюць абмежаваць вываз тавараў звычайнымі беларусамі

Абмежаванні на вываз тавараў з Літвы ў Беларусь для прыватных асоб прапануе ўвесці ўжо літоўскі бок. Некаторыя літоўскія чыноўнікі лічаць, што праз тавары для асабістага карыстання Беларусь можа абыходзіць санкцыі і нават дапамагаць іх абыходзіць Расіі.

Максімальную суму, на якую беларусы змаглі б вывозіць тавары з Літвы для прыватных патрэб, варта абмежаваць да € 100, прапануе віцэ-прэзідэнт Віленскай гандлёва-прамыслова-рамеснай палаты Кястуціс Чарняцкас. Кожная краіна Еўрасаюза магла б увесці абмежаванне на вываз тавараў і на турызм, але пакуль гэта можа зрабіць Літва, прыводзіць яго меркаванне Delfi.lt.

З 1 красавіка пачалі дзейнічаць уведзеныя Беларуссю «контрсанкцыі» на многія прадукты і тавары, вырабленыя ў Літве, або якія ўвозяць праз яе. Абмежаванні Беларусі не распаўсюджваюцца на ўвоз тавараў грамадзянамі для асабістага карыстання. Беларускія аўтобусы працягваюць ездзіць у шоп-туры. Сама Беларусь вывозіць з Літвы ў вялікай колькасці нятканыя матэрыялы і пластык.

У спіс трапілі вырабленыя ў Літве: згушчанае малако і вяршкі, садавіна і арэхі, кава, фруктовыя сокі, воды, воцат, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, асобныя будматэрыялы, халадзільнікі і маразільнікі. Незалежна ад краіны паходжання з Літвы нельга завозіць: воды, піва, віно, вінаграднае сусла, вермуты, іншыя зброджаныя напоі, этылавы спірт, воцат,
шыны і пнеўматычныя гумовыя покрыўкі, адзенне і іншыя вырабы катэгорыі сэканд-хэнд, а таксама былыя ва ўжыванні запчасткі да аўтатранспарту.

Аб абмежаванні вывазу некаторых тавараў павінен заявіць і ўрад Літвы, перакананы Чарняцкас. Хаця Беларусь не прымае літоўскія тавары, жыхары прывозяць іх самі, і некаторыя тавары потым трапляюць у Расію.

Літоўскі бізнес сам шукае, як абысці абмежаванні

Літоўскія перавозчыкі ўжо знайшлі для сябе рашэнне пасля забароны Беларусі. Яны будуць вазіць тавары праз іншыя краіны. Выдаткі на перавозку вырастуць, але эканоміка Літвы не будзе закранутая.

З прапановай Чарняцкаса абмяжоўваць пакупкі беларусаў у Літве згодны не ўсе. Выезды прыватных асоб могуць мець карысць у будучыні, бо падчас іх беларусы будуць бачыць, як людзі жывуць на Захадзе, лічыць эканаміст банка Luminor Жыгімантас Маўрыцас. Цяпер гандлёвыя сувязі паміж Літвой і Беларуссю мінімальныя. Пры прыватных пакупках папаўняецца бюджэт Літвы, а не Беларусі, лічыць ён.

Чытайце таксама: У Літве патрабуюць «свабоднага перасоўвання» праз мяжу з Беларуссю

Як змяніліся паездкі беларусаў у Літву

У 2023 годзе ў Літву прыехалі 24 285 аўтобусаў і мікрааўтобусаў на беларускіх нумарах, распавёў прэс-сакратар Службы аховы дзяржмяжы Літвы Гедрус Мішуціс. У студзені 2024 года іх было 2337, у лютым — 1992, да 18 сакавіка — 742. Па прагнозах ведамства, агульная колькасць за сакавік упадзе.

У апошні час менш людзей прыязджае па пакупкі, распавёў Гедрус Мішуціс. Зараз часцей прыязджаюць тыя, хто едзе на заробкі ў краіны Еўрасаюза праз Літву, у тым ліку тыя, хто едзе ў Віленскі аэрапорт на рэйсы за мяжу.

Змены ў статыстыцы могуць быць звязаны з закрыццём яшчэ двух пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы з 1 сакавіка. Таксама Літва абмежавала колькасць дазволаў для фірм-перавозчыкаў людзей.

Чытайце таксама: «Жалезная заслона» апусцілася пад Гродна: што нясе закрыццё межаў беларускай эканоміцы і грамадству

Падзяліцца
Меткі: Літвамяжа

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025