Навіны

Як будзе выглядаць цэнтральная вежа Навагрудскага замка пасля рэканструкцыі: фота

На круглым стале ў Акадэміі навук паказалі дызайн-канцэпцыю інтэр'ераў вежы «Шчытоўкі» (цэнтральнай) Навагрудскага замка пасля яе рэканструкцыі.

Фатаграфіі праекта апублікаваў у Facebook гісторык і краязнаўца Алег Дзярновіч. На іх відаць, што аўтэнтычны мур будзе даступна для агляду. Унутры будуць лесвіцы, на апошнім паверсе плануюць лекцыйную залу.

Рэканструкцыю Навагрудскага замка пачалі ў 2012 годзе. У 2014 годзе завяршылі кансервацыю Касцельнай вежы. У 2020 годзе схіл Замкавай гары з боку касцёла ўмацавалі палямі, каб абараніць яго ад апоўзня. Пасля планавалі працы па водаадвядзенні дзядзінца і яго добраўпарадкаванне.

Так змяніўся Навагрудскі замак за тры месяцы работ у 2023 годзе. Крыніца: Telegram-канал «ВКЛ»

Восенню 2023 года завяршылі ўжо пятую чаргу рэканструкцыі замка — кансервацыю руін трох вежаў XIV-XVI стагоддзяў - Пасадскай, Дазорнай і Уваходнай — і засыпаных зямлёй фартыфікацыйных сцен паміж імі. У межах пятай чаргі сцены мусілі ачысціць, умацаваць і аднавіць. Над імі надбудоўваюць каменны пласт вышынёй каля 1,5 м для абароны. У закансерваванай Дазорнай вежы захавалі фрагменты сцен з мурам XV стагоддзя. Ва Уваходнай вежы для агляду мусіць быць даступна арка і частка сцяны, выкананыя падчас рэстаўрацыі пры паляках каля 100 гадоў таму. Наступная па чарзе — Шчытавая вежа. Яна была пяціпавярховай, з перакрыццямі. Яе жадаюць аднавіць да гістарычных памераў і арганізаваць там музей.

Чытайце таксама: У Навагрудку, дзе няма чыгункі, устанавілі помнік паравозу. Тлумачым, адкуль ён там

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025