Кватэра-студыя ў Гродне. Фота: "Магазин недвижимости"
Аднапакаёвая студыя прадаецца на Янкі Купалы, 88Б. Дзякуючы дызайнерскім рашэнням павялічылі жылую плошчу кватэры. Ёсць занаванае памяшканне для спальнага месца. Убудаваная бытавая тэхніка і мэбля застаецца новым уладальнікам.
Плошча кватэры — 47.8 кв. м. Яна размешчана на 14-м паверсе вышыннага дома. Кухня размешчана ў агульнай зоне з гасцінай. Ёсць зашклёная лоджыя з вокнамі ў падлогу, адкуль адкрываецца від на «Trinity». Там размясцілі два крэслы.
Інтэр'ер вытрыманы ў чорна-белых танах з элементамі цёмна-сіняга. Дэталі - карціны і паліцы — таксама чорныя. Ложак знаходзіцца ў нішы і адгароджаны шторкой. Санвузел — сумешчаны і выбрукаваны чорнай пліткай. Месцы для захоўвання ёсць на паліцах і шафе ў прыхожай.
Транспартныя зносіны накіраваны ва ўсе часткі горада. Побач гімназія, школы, сады, ГЗК «Trinity». Двор добраўпарадкаваны новай дзіцячай пляцоўкай, выкладзена тратуарная плітка, усталяваны шлагбаўм.
Кошт — $ 75 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру ў стылі эклектыкі 2000-х з барнай стойкай і глянцавымі столямі
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…