Затрыманы ў Шчучыне. Скрыншот Hrodna.life
Шчучынец пакінуў некалькі каментароў пра тэракт у «Крокус Сіці Хол». Яго затрымалі. Відэа апублікаваў Telegram-канал «Пульс Гродно». Хлопца назвалі «сатаністам» і «анархістам» з-за яго татуіровак.
Мужчына напісаў «Это вам за Украину, наслаждайтесь» і «Нужно было ее расчленить. А то в коментах парня все говном поливают, что он поступил как баба». Шчучынец распавёў, што напісаў гэтыя каментары, бо не падтрымлівае вайну ва Украіне.
Затрымалі хлопца ў ягонай кватэры.
Па якім артыкуле будуць кваліфікаваць «злачынства», невядома. Беларусаў ужо затрымлівалі за каментары на адрас расійскіх вайскоўцаў і Рамзана Кадырава. Тады юрыст каментаваў Hrodna.life, што выказванні мужчыны могуць кваліфікаваць як дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.
Тэракт у «Крокус Сіці Хол» адбыўся 22 сакавіка 2024 года каля 20 гадзін па мясцовым часе. За тэрактам рушыў услед пажар, які разбурыў частку цэнтра. Загінула 144 чалавек, 97 застаюцца ў шпіталях. Арыштавалі чатырох падазраваных.
Чытайце таксама: Яшчэ больш міліцыі і адмена фестываляў. Як тэракт у «Крокусе» паўплываў на Гродна
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…