Гродзенская міліцыя затрымала грамадзяніна Туркменістана з відам на жыхарства ў Беларусі. Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў ВКонтакте і абразлівыя для грамадзян Расіі каментары пад публікацыямі ў Instagram.

Туркмен жыве ў Гродне 10 гадоў. Ён скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Пакуль працуе не па спецыяльнасці - бармэнам у гродзенскіх установах.

Затрыманы туркмен
Затрыманы туркмен. Скрыншот Hrodna.life

Сілавікі паведамілі што мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Яны сцвярджаюць, што яму анулююць ВНЖ і дэпартуюць у Туркменістан.

Затрымліваць хлопца прыйшлі чацвёра сілавікоў.

Затрыманы — Мейліс Матдурдыеў, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Раней казалі пра затрыманні грамадзян Польшчы і Прыбалтыкі нібыта за агентурную дзейнасць, а яшчэ — «дзясяткі грамадзян Украіны» нібыта за спробы здзяйснення тэрактаў, разведвальна-падрыўную і шпіёнскую дзейнасць. Асудзілі грамадзяніна Польшчы Ежы Жывалеўскага.

UPD. Мейліса пазбавілі віду на жыхарства і прызначылі дэпартацыю і штраф у памеры 900 рублёў, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Чытайце таксама: