Навіны

У цэнтры Гродна каля Гараднічанкі з’явіцца новы будынак — інвестар добраўпарадкуе бераг

Участак па вуліцы Будзёнага ў раёне дамоў 42−44 прадаюць пад узвядзенне будынка грамадскага прызначэння. Забудоўшчыка абавяжуць таксама добраўпарадкаваць і бераг Гараднічанкі з боку надзела.

Паводле ўмоў аўкцыёну, там могуць з’явіцца аб’екты адміністрацыйнага і (або) адміністрацыйна-гандлёвага, фінансавага прызначэння; аб’екты грамадскага харчавання, гатэль, медыцынскі або сацыяльны цэнтр. Згодна з дэтальным планам гістарычнага цэнтра Гродна, зацверджаным у 2022 годзе, тут да 2030 года збіраліся пабудаваць гасцінічны комплекс.

Пачатковы кошт складае 123 тысячы рублёў ($ 38 тысяч).

Адрас новага будынка будзе Будзёнага, 44А. Пераможца аўкцыёну атрымае права арандаваць зямельны надзел плошчай 0,4448 га на 50 гадоў.

Абмежаваная вышыня будучай пабудовы: яна не можа перавышаць максімальную адзнаку даху будынка па вуліцы Будзёнага, 46. Участак пад будаўніцтва знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра Гродна — матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Забудоўшчыку трэба будзе добраўпарадкаваць прылеглую тэрыторыю. Да яе аднеслі і бераг ракі Гараднічанка (з боку ўчастка), і працяг вуліцы Студэнцкая да скрыжавання з вуліцай Будзёнага, уключаючы праезд і ходнікі.

Аўкцыён прызначаны на 23 красавіка 2024 года. Заявы на ўдзел будуць прымаць да 17 красавіка 2024 года.

Участак пустуе 15 гадоў

Пра аукцыён па продажы гэтага ўчастка стала вядома яшчэ ўлетку 2023 года. Тады таргі збіраліся прызначыць на кастрычнік-лістапад мінулага года.

Раней на гэтым месцы размяшчалася першая гродзенская электрастанцыя 1912 года. Яе знеслі ў 2009 годзе, з таго часу ўчастак пуставаў, а праход ад вуліцы Студэнцкай да Будзёнага быў закрыты шмат гадоў. У 2016—2017 гадах тагачасны старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў пабудаваць на гэтым участку гатэль Ibis французскай кампаніі Accor hotels. Але праект так і не рэалізавалі. У лютым 2019 годзе праходзілі грамадскія абмеркаванні: там вырашылі пабудаваць офісны цэнтр, а ў перспектыве разглядалі будаўніцтва гасцініцы і студэнцкага інтэрната.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025