Навіны

На Гродзеншчыне стварылі ўжо больш за 100 вайскова-патрыятычных клубаў. Дзе іх больш за ўсё?

У Гродзенскай вобласці працуе 114 вайскова-патрыятычных клубаў для школьнікаў. Іх наведвае больш за 2000 дзяцей, паведаміла БелТА.

Вайскова-патрыятычны клуб «Цыркон». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: grodnonews.by

Самая вялікая колькасць клубаў у Кастрычніцкім раёне Гродна — 23, а таксама ў Смаргонскім раёне — 14. Падобныя клубы працягваюць ствараць: зараз у планах арганізаваць клуб на базе Гродзенскай пагранічнай групы.

У Гродне працуюць вайскова-патрыятычныя клубы:

  • клуб «Цыркон» на базе вайсковай часткі 5522;
  • клуб «Кронан» на базе МНС;
  • клуб «Фаварыт» у сярэдняй школе № 28 імя Сакалоўскага;
  • клуб «Дорожим Отечеством» у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Прамень».

Таксама ў горадзе стварылі гарадскі цэнтр патрыятычнага выхавання.

Агулам у школах і ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Гродзенскім рэгіёне стварылі амаль 350 аб’яднанняў вайскова-патрыятычнага профілю. Іх наведваюць больш за 4,5 тысячы дзяцей.

Чытайце таксама: У 2020-м разганялі пратэсты, а зараз будуць вучыць дзяцей: у Гродне стварылі вайскова-патрыятычны клуб

Раней вайскова-патрыятычны клубы развівалі праваслаўныя

Пры Уладзімірскай царкве ў Гродне ў 2003 годзе быў створаны праваслаўны вайскова-патрыятычны клуб «Витязь». Яго арганізатарам і кіраўніком быў святар Аркадзь Касьяненка. У 2007 годзе ў Шчучыне пры падтрымцы райвыканкама і інспекцыі па справах непаўнагадовых стварылі клуб «Дружына». Яго кіраўніком быў святар Яўген Павельчук.

Далей дзейнасць Павельчука пашырылася. У 2009 годзе ён арганізаваў на базе школы № 37 у Гродне клуб «Славяне». У 2011 годзе ў школе № 19 у Ласосне быў створаны клуб «Воевода», а ў Верцялішках — «Белая Русь».

У клубах дзяцей вучылі карыстацца зброяй, адбываліся заняткі па рукапашным баі і фізічнай падрыхтоўцы. Штолета праходзілі летнія лагерныя зборы клубаў. На зборах адбывалася здача на чорны берэт.

У 2015 годзе «Наша Ніва» апублікавала расследаванне, дзе выкрывала сувязь гэтых клубаў з прарасійскімі актывістамі, «казакамі» ды дзейснымі супрацоўнікамі міліцыі. Паводле інфармацыі «Белсат», праз некалькі год пасля гучных публікацый клубы згарнулі дзейнасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025