Кампанія «Славянка» пачала выпускаць курткі з падагрэвам. Купіць такую куртку можна будзе па цане да 200 рублёў, паведаміў «Беллегпрам».

Вытворца абяцае, што набыць куртку з падагрэвам можна будзе восенню 2024 года ў фірмовых крамах сеткі «Славянка». Таксама ў планах пастаўка куртак за мяжу. Зараз курткі ў межах тэставання носяць супрацоўнікі ДАІ.

Якая тэмпература нагрэву куртак

Курткі будуць мець тры тэмпературныя рэжымы:

  • зялёны — 25 °C — 35 °C;
  • сіні - 35 °C — 45 °C;
  • чырвоны — 45 °C — 55 °C.

Патрэбнай тэмпературы адзенне будзе дасягаць за 30 секунд. Але для падагрэву патрэбен будзе паўэрбанк, для якога ёсць дадатковая бакавая кішэня. У падшыўцы курткі выкарысталі драпен. Ён добра праводзіць ток і не дапускае страты цеплыні.

За колькі куртку з падагрэвам можна набыць на маркетплейсах

На маркетплейсе Wildberries цана на курткі з падагрэвам пачынаецца ад 108 рублёў. Ёсць курткі за 116 і за 153 рублі. Таксама ёсць варыянты за 300 і больш чым 400 рублёў.

На AliExpress прапаноўваюць не толькі курткі з падагрэвам, а яшчэ і камізэлькі, цана за якія ад 50 рублёў. Курткі каштуюць даражэй — ад 108 рублёў. Асобна можна набыць грэлкі. Іх цана пачынаецца ад 14 рублёў.

Чытайце таксама: Замест сукенкі H&M за 50 рублёў - беларуская за 200? Ці змогуць мясцовыя вытворцы замяніць адзенне замежных брэндаў