Грузавік. Ілюстрацыйнае фота з unsplash
Дальнабойшчык літоўскай фірмы прама каля пункта пропуску «Беняконі» выправіў сіняй ручкай дату ў дакументах, каб падоўжыць правы праезду па Беларусі свайго грузавіка. Так ён спрабаваў пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці. Дакумент кіроўца паказаў на выездзе ў Літву з Беларусі.
Мужчыну маглі пакараць паводле арт. 24.3 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы», калі ён не будзе прытрымлівацца тэрміну. А ў выніку абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».
Справу разгледзелі 23 лютага 2024 года ў судзе Воранаўскага раёна. Мужчына працуе кіроўцам літоўскай фірмы і мае малалетняе дзіця. Яго вырашылі пакараць штрафам у 50 базавых велічынь (2000 рублёў).
Чытайце таксама: «Сёння я магу быць у гарах, а заўтра — ля мора». Гродзенка пайшла з дзяржтэлебачання і стала дальнабойніцай
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…