Дальнабойшчык літоўскай фірмы прама каля пункта пропуску “Беняконі” выправіў сіняй ручкай дату ў дакументах, каб падоўжыць правы праезду па Беларусі свайго грузавіка. Так ён спрабаваў пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці. Дакумент кіроўца паказаў на выездзе ў Літву з Беларусі.
Мужчыну маглі пакараць паводле арт. 24.3 КаАП “Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы”, калі ён не будзе прытрымлівацца тэрміну. А ў выніку абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».
Справу разгледзелі 23 лютага 2024 года ў судзе Воранаўскага раёна. Мужчына працуе кіроўцам літоўскай фірмы і мае малалетняе дзіця. Яго вырашылі пакараць штрафам у 50 базавых велічынь (2000 рублёў).
Чытайце таксама: “Сёння я магу быць у гарах, а заўтра – ля мора”. Гродзенка пайшла з дзяржтэлебачання і стала дальнабойніцай



