Навіны

У Гродне з’явілася яшчэ адно месца з клубніцамі ў шакаладзе і міні-кафэ

На Маладзёжнай, 1 адкрылася кавярня «Ягода» літаральна на пару столікаў. Там прапануюць пакаштаваць свежыя клубніцы ў шакаладзе і замовіць падарункавы набор.

Кафэ-кандытарская ад брэнда Chocowithlove адкрылася ў сутарэнным памяшканні на рагу дома па Маладзёжнай, 1 — там, дзе да 2022 года была кругласуткавая крама «Бункер».

Чытайце таксама: Не толькі кветкі, але і пяльмені. Якія шакаладныя цуды прадаюць гродзенцы ў Instagram

У інтэр'еры дамінуе ружовы колер і кветкі. У адным памяшканні размясцілі зону кафэ, у другім — стэнды з прадукцыяй. У планах — зона для майстар-класаў.

Кафэ адкрыта з 10 да 21 без выходных. Акрамя свежых клубніц, там прадаюць і іншую садавіну ў бельгійскім шакаладзе, шакаладныя падарункі ручной працы і дэсерты.

Брэнд Chocowithlove існуе з пачатку 2019 года. Ёсць дастаўка па Гродне і за горад з опцыяй віншавання атрымальніка. Зараз брэнд прадстаўлены таксама ў Мінску і ў Брэсце.

Кафэ-кандытарская з такой жа тэматыкай (садавіна ў шакаладзе, шакаладныя «букеты») і нават такога ж колеру, але іншага брэнду — Myloverberry — працуе таксама з пачатку года на Кірава, 3.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025