На Маладзёжнай, 1 адкрылася кавярня “Ягода” літаральна на пару столікаў. Там прапануюць пакаштаваць свежыя клубніцы ў шакаладзе і замовіць падарункавы набор.

Кафэ-кандытарская ад брэнда Chocowithlove адкрылася ў сутарэнным памяшканні на рагу дома па Маладзёжнай, 1 – там, дзе да 2022 года была кругласуткавая крама «Бункер». 

Чытайце таксама: Не толькі кветкі, але і пяльмені. Якія шакаладныя цуды прадаюць гродзенцы ў Instagram

У інтэр’еры дамінуе ружовы колер і кветкі. У адным памяшканні размясцілі зону кафэ, у другім – стэнды з прадукцыяй. У планах – зона для майстар-класаў.

Кафэ адкрыта з 10 да 21 без выходных. Акрамя свежых клубніц, там прадаюць і іншую садавіну ў бельгійскім шакаладзе, шакаладныя падарункі ручной працы і дэсерты.

Брэнд Chocowithlove існуе з пачатку 2019 года. Ёсць дастаўка па Гродне і за горад з опцыяй віншавання атрымальніка. Зараз брэнд прадстаўлены таксама ў Мінску і ў Брэсце.

Кафэ-кандытарская з такой жа тэматыкай (садавіна ў шакаладзе, шакаладныя “букеты”) і нават такога ж колеру, але іншага брэнду – Myloverberry – працуе таксама з пачатку года на Кірава, 3.