Навіны

Гродзенскія медыкі выкарыстоўваюць штучны інтэлект, каб выяўляць анкалагічныя захворванні

Лекары Гродзенскай універсітэцкай клінікі пачалі выкарыстоўваць штучны інтэлект. Дзякуючы нейронавым сеткам спецыялісты ўжо могуць выкрыць інсульт і некаторыя анкалагічныя захворванні, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна».

«Укараненне штучнага інтэлекту ў медычную візуалізацыю моцна спрашчае працу як спецыялістам-пачаткоўцам, так і вопытным лекарам. Па-першае, яно звужае спектр паталогій, якія мы павінны разгледзець. Па-другое, не дапускае верагоднасць памылкі, ці ў крайняй меры зніжае яе», — сказаў лекар прамянёвай дыягностыкі Гродзенскай універсітэцкай клінікі Андрэй Пракаповіч.

Як працуе гэтая сістэма

Лекары атрымліваюць выявы даследавання і штучны інтэлект аналізуе іх. Нейронавыя сеткі вылучаюць на здымках пацыентаў участкі верагодных паталагічных працэсаў, а потым ідэнтыфікуюць захворванне метадам выключэння.

Апошняе слова застаецца за лекарам, але падказка тэхнікі паскарае працу і робіць яе якаснай. Пацыенту раней могуць прызначыць адпаведнае лячэнне, што можа мець вынікам хутчэйшае аздараўленне.

Ужо тэстуюць новыя нейрамодулі

Зараз штучны інтэлект дапамагае лекарам пры магнітнай, рэзананснай і рэнтген-камп'ютарнай тамаграфіі, мамаграфіі, цыталогіі і радыёнукліднай дыягностыцы.

Але ўжо ствараюць і тэстуюць нейрамодулі для іншых захворванняў. Наступны этап — распрацоўка праграмнага забеспячэння, якім зможа карыстацца любы лекар і дыягност, у тым ліку ў раённых шпіталях.

У шпіталі хуткай медычнай дапамогі таксама хочуць выкарыстоўваць штучны інтэлект

Сістэму штучнага інтэлекту для абслугоўвання пацыентаў прыёмнага аддзялення плануюць выкарыстоўваць у шпіталі хуткай медычнай дапамогі ў Гродне. Для гэтага ў студзені 2024 года шукалі выканаўцу.

Новая сістэма павінна дазволіць арганізаваць адзіную чаргу кіравання патокам пацыентаў і аўтаматызаваць працэс іх абслугоўвання пры шпіталізацыі. Верагодна, што дзякуючы гэтаму пацыенты будуць менш чакаць, на медычны персанал знізіцца нагрузка, а дакладнасць дыягназаў павысіцца. Таксама мусіць павялічыцца прапускная здольнасць прыёмнага аддзялення.

Чытайце таксама: У БХМД у Гродне абслугоўваць пацыентаў будзе штучны інтэлект

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025