Новых суддзяў прызначылі ў Гродзенскай вобласці. На павышэнне ў Гродзенскі абласны суд пайшоў Руслан Гурын, які быў суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна. Ён судзіў Сяргея Рымшу, рэдактара newgrodno.by Ігара Рэмзіка, актывістку і намесніка старшыні Саюза палякаў Рэнату Дзем’янчук, рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік.

Згодна з zubr.cc, ён таксама выдаў штрафаў на 15 777,5 рубля, адміністрацыйнага арышту — на 62 сутак. Вядома аб 57 “палітычных” рашэннях і прысудах.

Руслан Гурын
Руслан Гурын. Фота: zubr.cc

Указ “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лютага, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».

У вобласці таксама прызначылі:

  • Антановіч Анжаліку Ігараўну – суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін, у мінулым – старшы памочнік пракурора Гродна;
  • Болька Андрэя Іванавіча – суддзёй суда Шчучынскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым – следчы па асабліва важных справах РАСК;
  • Вандзік Марыю Сяргееўну – суддзёй суда Слонімскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Гурына Руслана Аляксандравіча – суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Гродна. Вядомы палітычнымі прысудамі;
  • Кісяля Міхаіла Аляксеевіча – суддзёй суда Лідскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым – адвакат;
  • Мізула Ксенію Аляксандраўну – суддзёй суда Смаргонскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Пацко Надзею Леанідаўну – суддзёй суда Лідскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
  • Пранько Станіслава Аляксандравіча – суддзёй суда Гродзенскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым – памочнік пракурора Гродна;
  • Радзівонік Наталлю Фёдараўну – намеснікам старшыні суда Слонімскага раёна;
  • Сасноўскага Дзмітрыя Іванавіча – суддзёй суда Кастрычніцкага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Круглянскага раёна. Выносіў палітычныя прысуды.