У Гродзенскую вобласць у 2023 годзе прыцягнулі амаль $ 294 млн замежных інвестыцый. Паказчык вырас упершыню за чатыры гады. Але нават з улікам росту інвестыцый менш, чым было 10 гадоў таму. І гэта без папраўкі на інфляцыю.

Якія краіны інвеставалі ў Гродзенскую вобласць у 2023

Дадзеныя пра замежныя інвестыцыі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.

Асноўныя інвестыцыі ў Гродзенскую вобласць у 2023 годзе паступалі з гэтых краін:

  • Кіпр — 36,2% ад усіх інвестыцый,
  • Расія — 22,9%,
  • Нідэрланды — 10,8%,
  • Аўстрыя — 7,5%,
  • Фінляндыя — 6,8%,
  • Польшча — 6,7%.

Большая частка інвестыцый — 82,7% (амаль $ 243 млн) — прамыя замежныя інвестыцыі.

Чытайце таксама: Буйны завод у Смаргоні, які шмат гадоў забруджваў навакольнае асяроддзе, змяніў уласніка

Колькі вобласць інвеставала за мяжу

З Гродзенскай вобласці арганізацыі накіравалі за мяжу $ 96,8 млн інвестыцый. Асноўную іх частку накіравалі ў Расію — 86,4%, у Літву — 6,2%, Казахстан — 3,6% і ва Узбекістан — 2,3%. Прамыя інвестыцыі склалі 83,6%.

Папярэднія гады сума інвестыцый змяншалася

Аб’ём інвестыцый змяншаўся з 2020 года. У 2019 годзе ён дасягнуў максімуму — $ 438,5 млн, а далей пачаў падаць: у 2020 — 430,1 млн, у 2021 — 258 млн, у 2022 — 225 млн.

Тады асноўнымі інвестарамі былі арганізацыі з Аўстрыі, Кіпра, Літвы і Польшчы.

Чытайце таксама: Замежныя інвестыцыі ў Гродзенскую вобласць падаюць трэці год запар