Навіны

Нерухомасць тыдня: кватэра-палац з шахматнай падлогай і круглым ложкам

Прадаецца трохпакаёвая кватэра з класічным рамонтам па вул. Агінскага 40. На сценах тут дэкаратыўная тынкоўка і ляпніна. Кватэра прадаецца з усім змесцівам.

Кватэра знаходзіцца на пятым паверсе дзевяціпавярховіка. Агульная плошча — 78,5 кв. м. Санвузел раздзельны. Матэрыял падлог — ламінат, плітка. Ёсць зашклёная і ўцепленая лоджыя — там ёсць столік і крэслы. Рэчы можна захоўваць ва ўбудаваных шафах-купэ. Ёсць падвал. Электрыку і сантэхніку ў кватэры замянілі.

Кухня зроблена з масіва дуба. У прыхожай і кухні падлога ў шашачку. Новая чорна-белая кухня суседнічае з класічным залацістым сталом. Таксама ўбудаваны фільтр пітной вады. У прыхожай размясцілі вялікае люстэрка ў рамцы.

У пакоі - бардовы мяккі куток са скуры. На сценах — ляпніна. У спальні — круглы і дзіцячы ложкі. У прыхожай — агароджа ад жывёл, каб ваша сабака пасля прагулкі не пэцкала падлогу ў кватэры.

Мэбля, міжпакаёвыя дзверы, рамы люстэркаў — усё зроблена ў стылі «дорага-багата».

Побач з домам — крамы, ГЦ «Парус», школа, басейн, дзіцячы сад, амбулаторыя, транспартная развязка, лес, веладарожкі, паркоўка, дзіцячая пляцоўка.

Кошт — $ 83 000. Агенцтва дапаможа прадаць вашу нерухомасць і працуе з прыцягненнем крэдыту, жыллёвага балансу, сямейнага капіталу. Кватэру можна здаваць у арэнду.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: еўрадвушка ў Гродне з роспісам і разумным унітазам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025