Прадаецца трохпакаёвая кватэра з класічным рамонтам па вул. Агінскага 40. На сценах тут дэкаратыўная тынкоўка і ляпніна. Кватэра прадаецца з усім змесцівам.
Кватэра знаходзіцца на пятым паверсе дзевяціпавярховіка. Агульная плошча — 78,5 кв. м. Санвузел раздзельны. Матэрыял падлог — ламінат, плітка. Ёсць зашклёная і ўцепленая лоджыя — там ёсць столік і крэслы. Рэчы можна захоўваць ва ўбудаваных шафах-купэ. Ёсць падвал. Электрыку і сантэхніку ў кватэры замянілі.
Кухня зроблена з масіва дуба. У прыхожай і кухні падлога ў шашачку. Новая чорна-белая кухня суседнічае з класічным залацістым сталом. Таксама ўбудаваны фільтр пітной вады. У прыхожай размясцілі вялікае люстэрка ў рамцы.
У пакоі - бардовы мяккі куток са скуры. На сценах — ляпніна. У спальні — круглы і дзіцячы ложкі. У прыхожай — агароджа ад жывёл, каб ваша сабака пасля прагулкі не пэцкала падлогу ў кватэры.
















Мэбля, міжпакаёвыя дзверы, рамы люстэркаў — усё зроблена ў стылі «дорага-багата».
Побач з домам — крамы, ГЦ «Парус», школа, басейн, дзіцячы сад, амбулаторыя, транспартная развязка, лес, веладарожкі, паркоўка, дзіцячая пляцоўка.
Кошт — $ 83 000. Агенцтва дапаможа прадаць вашу нерухомасць і працуе з прыцягненнем крэдыту, жыллёвага балансу, сямейнага капіталу. Кватэру можна здаваць у арэнду.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: еўрадвушка ў Гродне з роспісам і разумным унітазам