Прадаўца з Навагрудка арыштавалі за два ролікі «палітычнай накіраванасці», якія ён размясціў у «Аднакласніках» «з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў». Імі ён нібыта пікетаваў.
Справу паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» разглядалі 23 лютага ў судзе Навагрудскага раёна.
Мужчына не прызнаў віну. Але суд пастанавіў арыштаваць яго на 10 сутак. Канфіскаваны тэлефон яму вярнулі.
Чытайце таксама: Праваабаронца спытаў, ці можна пікетаваць у Facebook з БЧБ-сцягам. Вось што адказаў гарвыканкам