Уладзімір Гундар знаходзіцца ў камеры-адзіночцы магілёўскай турмы № 4 пяты месяц. Дзяніса Івашына ў лютым пазбавілі тэлефоннага званка. Палітвязню Андрэю Акунёву, верагодна, узмацнілі ўтрыманне. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 26 лютага па 3 сакавіка.
Гродзенскай вобласці за мінулым тыдні стала вядома пра 30 судовых рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Суды прайшлі ў Дзятлаве, Лідзе, Наваградку, Шчучыне, Гродне, Ашмянах, Зэльве. Сярод іншых судзілі вайскоўца, медсястру і пенсіянерку.
Місюк Эдуард Станіслававіч, Крук Ганна Канстанцінаўна са Смаргоні, Варнель Максім Дзмітрыевіч з Гродна, Стурліс Дзмітрый Іосіфавіч з Ашмянскага раёна 1 сакавіка папоўнілі спіс экстрэмістаў.
— Цяпер яму выдаюць лекі і нават робяць ўколы, чаго за тры гады не было ні разу ва ўсіх турмах. А так, настрой у яго цяжкі. Ён ужо які месяц у адзіночцы сядзіць. І яму ўжо цяжка, ён перажывае, — распавялі блізкія «Беларускаму Радыё Рацыя» пасля дазволенага раз на месяц званка.
Акунёва Андрэя Алегавіча судзілі ў судзе Ваўкавыскага раёна — верагодна, ён адбывае пакаранне ў ваўкавыскай калоніі. Пасяджэнне «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віду і змене ўмоў рэжыму» прайшло 28 лютага. Суддзя — Мікалай Сяргейка, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Мужчыну судзілі па ч. 2 арт. 346 «Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў», ч.1 арт. 384 КК «Прымус да выканання абавязацельстваў». Яго ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».
27 лютага нехта патэлефанаваў у міліцыю і расказаў, што з крамы сарвалі чырвона-зялёны сцяг. Міліцыя прыехала, выявіла і затрымала 35-гадовага мясцовага жыхара. Над сцягам было відэаназіранне.
Мужчына пры гэтым быў п’яны. Ён распавёў, што хацеў павесіць сцяг у сябе дома. Верагодна, мужчыну пагражае адказнасць паводле арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Мікіта Машута з Гродна прызнаны «былым палітвязнем». «Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія адвольна, у пакаранне за ажыццяўленне права на мірныя сходы былі пазбаўленыя волі: былі заключаны пад варту, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, і адбывалі пакаранне, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды», — напісала «Вясна».
Суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі Instagram-акаўнт «libertas_belarus», Telegram-канал «Хай так TV» і іх лога.
«Дзяніс Івашын у лютым быў пазбаўлены адзінага тэлефоннага званка родным. Высьвятляем, чаму так сталася», — напісала яго жонка Вольга Івашына.
У апошніх лістах Дзяніс не паведамляў аб якіх-небудзь зменах або спагнаннях.
5 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля пачнецца судовае пасяджэнне па справе палітвязня Вольгі Маёравай, паведамляе «Гомельская вясна».
Вольгу, якая адбывае пакаранне ў ПК № 4 Гомеля, абвінавачваюць паводле ч.2 арт. арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі». Справу будзе разглядаць суддзя Ганна Сакалова. Маёрава асуджаная на 20 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па «справе Аўтуховіча».
Актывістку Ірыну Давідовіч затрымалі 21 лютага. 23-га яе асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і арыштавалі на 10 сутак. Ірына Давідовіч пасля арышту выйшла на волю, але на яе складзены яшчэ адзін пратакол, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Гродзенскага вулічнага музыкі затрымалі — ён спяваў песню «Стены рухнут». Яна заснаваная на гімне «Салідарнасці» і стала адным з сімвалаў пратэстаў у Беларусі. Як мяркуецца, затрыманы — гродзенец Аляксей Петрык.
Жыхарка Наваградка праз інтэрнэт-краму «Еўраопт» атрымала замежную дапамогу ў 107,42 рублёў ад арганізацыі «INeedHelpBY», якая пазней была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Яе аштрафавалі і пастанавілі спагнаць грошы.
Праўладная і прарасійская актывістка Вольга Бондарава з Гродна не змагла стаць дэпутаткай у Мінскім гарадскім савеце. Яна прайграла ідэолагу спецназа МУС Міхаілу Адамчыку. Вольга Бондарава балатавалася па Шугаеўскай выбарчай акрузе № 57 у мікрараёне Уручча. У дэпутаты гарадской рады яна вылучалася ад Камуністычнай партыі Беларусі як яе сябра, без збору подпісаў.
Мужчына прыехаў на таксі да генконсульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне. Ён паклаў ля плота консульства фота памерлага ў ПК Аляксея Навальнага памерам 20 смх14,5 см і дзве гваздзікі. Таксама ён зрабіў фота. У гэты час ля консульства дзяжурыла міліцыя. Мужчыну затрымалі і судзілі за пікетаванне. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў. Прозвішчы і дакладныя даты невядомыя, бо рашэнне ананімізавана.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…