БелАЭС замовіла архітэктурныя макеты пляцоўкі і энергаблока станцыі. На гэта прадпрыемства выдаткуе 176 783 рублёў (€ 50 401), што параўнальна з коштам трошкі ў Гродне.
Выдаткуюць на гэта сродкі прадпрыемства. Тэрмін пастаўкі - з 25 сакавіка па 21 ліпеня. Перад гэтым трэба распрацаваць 3D дызайн-праект макета з апісаннем матэрыялаў і функцыяналу.
У планах — два макеты:
- макет пляцоўка «Беларускай АЭС. Генплан», памер 3мх3мх0.07м,
- макет энергаблока атамнай электрастанцыі ў разрэзе «Праект АЭС 2006», памер 3мх0,18мх0,070 м.
Асновай макетаў будзе геаметрычна складаная шматузроўневая тумба. Матэрыял — люстраны кампазітны з сіняй падсветкай і шматпластовымі лагатыпамі прадпрыемства па перыметры, якія свецяцца. Падсветкай можна будзе кіраваць пультам.
Макеты хочуць зрабіць з дапамогай 3D друку, лазернай рэзкі і гравіроўкі і галаграфічных светлавых эфектаў. Заказчык просіць максімальную дэталізацыю. Агульнае падсвятленне макета будзе размешчана ў люстранай аснове, што дасць «эфект лунання аб’ектаў у паветры». Ахоўны каўпак будзе з аргшкла. Макет павінен быць разборны, прыдатны для транспарціроўкі. З адказаў на запыт можна даведацца, што іх збіраюцца транспартаваць адзін-два разы на год.
Чытайце таксама: Майніць крыптавалюту будуць з выкарыстаннем энэргіі БелАЭС