Святкаваць масленіцу ў Гродне будуць 16 сакавіка 2024 года. Гістарычная частка горада – плошчы Леніна і Тызенгаўза, а таксама парк Жылібера – будуць галоўнай лакацыяй свята з поўдня да 19:00, паведаміў тэлеканал “Гродна Плюс”.

Масленіца ў Гродне
Пудзіла масленіцы. Фота ілюстрацыйнае: istockphoto.com

Святкаванне пачнуць з тэатралізаванага шэсця. Яно пачнецца на вуліцы Сацыялістычнай ў 12:00. На плошчах Леніна і Тызенгаўза, а таксама ў парку Жылібера плануюць размясціць 10 лакацый з конкурсамі і пачастункамі. На 18:00 запланавана спальванне масленічнага пудзіла.

Створаць масленічную вуліцу

Падчас святкавання створаць масленічную вуліцу. На ёй прадстаўнікі гродзенскіх прадпрыемстваў будуць распавядаць і паказваць пра кожны дзень масленічнага тыдня. 

Чытайце таксама: Пранк-чэлендж, выступы МНС і Емеля. Што пад Гроднам рыхтуюць на Масленіцу-2024: спіс месцаў

Праграма фестывалю “Гродзенскі разгуляй”

вуліца Сацыялістычная – плошча Леніна

12:00 – 12:20 – Масленічны парад: “Масленічнае пудзіла” ў суправаджэнні калядоўшчыкаў і скамарохаў, народныя ансамблі, тэатр жывых скульптур “Ларчик”, народныя ўмельцы, масленічныя калоны спартсменаў, прадпрыемстваў горада Гродна.

Плошча Леніна

12:20 – 19:00 -= “Святкуем Масленіцу разам!”: адкрыццё фестывалю, канцэртныя праграмы аматарскіх і прафесійных калектываў горада Гродна, групы Cosa Nostra (горад Мінск), акцыя “Масленічны карагод”;

12:00 – 19:00 – “Масленічны ВелаМотаАўтаРух”: тэматычныя квэсты, аўтавыстава з прэзентацыямі і розыгрышам прызоў, дэтэйлінг машын;

12:00 – 19:00 – “Разлог”, маленічна-спартыўны падворак: конкурс “Распілі бервяно”, перацягванне ліны, забаўляльныя конкурсы, эстафеты, забавы, розыгрышы;

12:00 – 19:00 – “Масленічныя шчадроты”, кафэ пад адкрытым небам.

плошча Тызенгаўза

12:00 – 19:00 – “Вясновае ПРАсоўванне”, дзіцяча-маладзёжны шацёр: анімацыйныя праграмы, выстава-прэзентацыі праекта, выступленне маладзёжных калектываў, майстар-класы, дзіцячыя конкурсы і забавы, аквагрым, фестываль настольных гульняў.

вуліца Ажэшкі, вуліца Савецкая

12:00 – 18:00 – святочная вуліца “Масленічны тыдзень”: сем падворкаў, якія адлюстроўваюць традыцыі масленічнага тыдня па днях:

  • Панядзелак – “Сустрэча”;
  • аўторак – “Зайгрыш”;
  • серада – “Ласунак”;
  • чацвер – “Шырокі”;
  • пятніца- “Цешчыны вячоркі”;
  • субота- “Залоўкіны вячоркі”;
  • нядзеля – “Праводзіны Масленіцы”.

Парк Жылібера

12:00 – 19:00 – “Вясновае свята рамеснікаў “Казюкі” (ад тэатра лялек да сцэны летняй эстрады): адкрыццё кірмашу, канцэртныя праграмы фальклорных і народных творчых калектываў, выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці і мастакоў горада Гродна, Гродзенскай вобласці, рэгіёнаў Беларусі;

13:00 – 16:00 – “Чатыры лапы”, жывы куток (тэрыторыя парку каля тэатра лялек): выстава дэкаратыўных сабак ККЦ “Сатурн”, кантактны заапарк;

12:00 – 19:00 – “З вясновай парай!”, выспа здароўя і адпачынку (тэрыторыя парку справа на ўваходзе з вуліцы Ажэшкі): бясплатны перасоўны лазневы комплекс, выстава-продаж “ЗОЖ і лазневыя штучкі”, фізкультурна-аздараўленчы інтэрактыў;

13:00 – 19:00 – “Масленічныя трансфармацыі”, спартыўны гарадок (тэрыторыя парку каля малога фантана): спартыўныя конкурсы, забавы, спаборніцтвы, гульні, розыгрышы;

12:00 – 19:00 – “Гары, гары ясна, толькі – БЯСПЕЧНА!”, паляна бяспекі (тэрыторыя прылеглая да “швейцарскай даліны”): інтэрактыўная пляцоўка МНС;

18:00 – спаленне масленічнага пудзіла (“Швейцарская Даліна”).