Набярэжная Гродна. Фота: Urban Hrodna
Ніводзін праект, пададзены на конкурс ідэй для добраўпарадкавання набярэжнай Нёмана, не адпавядаў умовам конкурса. Пра гэта паведамілі на сумесным стрыме старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Хмеля і старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.
Паводле словаў Хмеля, у конкурсе прыняла ўдзел шмат людзей [гродзенцы прыслалі 23 ідэі - Hrodna.life]. Камісія, якая разглядала працы, вырашыла, што ніводны праект не адпавядае ўмовам. Але варыянты, якія даслалі гродзенцы, плануюць закласці ў аснову праектавання набярэжнай. Яе плануюць адкрыць да 900-годдзя Гродна ў 2028 годзе.
Конкурс праектаў па добраўпарадкаванні набярэжнай Нёмана пачалі ў верасні 2023 года. Паводле плана, добраўпарадкаваць плануюць два берагі Нёмана. Правы — ад Новага моста да чыгуначнага моста — 2,5 км. Левы — ад порта да Старога моста — больш за 500 м.
Тры самыя папулярныя ідэі, якія прапаноўвалі гродзенцы:
Пераможцам конкурсу абяцалі грашовыя ўзнагароды: за першае месца звычайныя грамадзяне маглі атрымаць 6000 рублёў, студэнты і навучэнцы — 7000 рублёў, а праектыроўшчыкі, архітэктары, дызайнеры — 9000 рублёў.
Верагодна, што грашовыя ўзнагароды ніхто не атрымае, але варыянты праектаў закладуць у аснову праектавання.
Чытайце таксама: Экасцежка, амфітэатр і гульнявы замак на выспе. Як гродзенцы бачаць добраўпарадкаванне набярэжнай Нёмана
Telegram-канал Urban Hrodna вылучыў найбольш актуальныя праблемы гродзенскай набярэжнай:
Частку набярэжнай у рамках свайго праекта плануюць уладкаваць новыя ўладальнікі піўзавода. Тэрыторыя не будзе агароджана, як зараз, будзе спуск да ракі.
Праект добраўпарадкавання набярэжнай ад вусця Гараднічанкі да Новага моста даўно распрацаваны ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», пісаў архітэктар Аляксандр Штэн у 2019 годзе. Адна з прычын, чаму ён не быў рэалізаваны — недахоп грошай у бюджэце.
Чытайце таксама: Грамадскія грылі, выхад да ракі, няма машын: гродзенец прыдумаў, як ажывіць набярэжную Нёмана
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…