Прадпрыемствы «Гродна Азот» і «Хімвалакно» спрабавалі адмяніць санкцыі праз Еўрапейскі суд. Але там не падтрымалі пазоў і не адмянілі абмежаванні для прадпрыемстваў.

Гродзенскія прадпрыемствы звярнуліся ў Еўрапейскі суд у сакавіку 2022 года. Яны спрабавалі дамагчыся адмены санкцый, якія ўвялі супраць «Азота» у 2021 годзе. У выніку 21 лютага 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкці не стаў адмяняць санкцыі. «Гродна Азот» і «Хімвалакно» павінны будуць аплаціць судовыя выдаткі.

Гэта не першая спроба «Гродна Азот» адмяніць санкцыі

Прадпрыемства «Гродна Азот» патрапіла пад санкцыі ЗША у красавіку 2021 года. У жніўні пад амерыканскія санкцыі патрапіў дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. У снежні 2021 года прадпрыемства патрапіла ў пяты пакет санкцыій Еўрасаюза.

У студзені 2022 года «Гродна Азот» накіраваў зварот у прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы для краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Маскву. Праз яго прадпрыемства патрабавала адмяніць санкцыі, тлумачачы, што ў выніку абмежаванняў «Гродна Азот» можа стаць пагрозай для рэгіёна, у тым ліку памежным тэрыторыям сумежных дзяржаў. Таксама прадпрыемства накіравала ліст у генеральный секратарыят Еўрасаюза па пытанні санкцый.

Чытайце таксама: «Гродно Азот» потребует отмены санкций через Международную организацию труда