Прадпрыемствы “Гродна Азот” і “Хімвалакно” спрабавалі адмяніць санкцыі праз Еўрапейскі суд. Але там не падтрымалі пазоў і не адмянілі абмежаванні для прадпрыемстваў.

Гродзенскія прадпрыемствы звярнуліся ў Еўрапейскі суд у сакавіку 2022 года. Яны спрабавалі дамагчыся адмены санкцый, якія ўвялі супраць “Азота” у 2021 годзе. У выніку 21 лютага 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкці не стаў адмяняць санкцыі. “Гродна Азот” і “Хімвалакно” павінны будуць аплаціць судовыя выдаткі.
Гэта не першая спроба “Гродна Азот” адмяніць санкцыі
Прадпрыемства “Гродна Азот” патрапіла пад санкцыі ЗША у красавіку 2021 года. У жніўні пад амерыканскія санкцыі патрапіў дырэктар “Гродна Азот” Ігар Ляшэнка. У снежні 2021 года прадпрыемства патрапіла ў пяты пакет санкцыій Еўрасаюза.
У студзені 2022 года “Гродна Азот” накіраваў зварот у прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы для краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Маскву. Праз яго прадпрыемства патрабавала адмяніць санкцыі, тлумачачы, што ў выніку абмежаванняў “Гродна Азот” можа стаць пагрозай для рэгіёна, у тым ліку памежным тэрыторыям сумежных дзяржаў. Таксама прадпрыемства накіравала ліст у генеральный секратарыят Еўрасаюза па пытанні санкцый.
Чытайце таксама: “Гродно Азот” потребует отмены санкций через Международную организацию труда


