Навіны

У Гродне прадаюць «Джунглі-парк» у Пышках. Колькі каштуе база адпачынку на Сцежцы здароўя?

На продаж выстаўлена база адпачынку «Пышкі». Яна месціцца ў аднайменным гарадскім лесе, недалёка ад «Кронон Парк Отеля», на беразе Нёмана. На тэрыторыі базы размяшчаецца парк забаў «Джунглі-парк», павільён на 70 чалавек і альтанкі.

У склад комплексу на продаж уваходзіць 10 капітальных пабудоў агульнай плошчай 1554 кв. м.

Асноўны будынак — двухпавярховы, цагляны. Акрамя яго, ёсць зактыты драўляны павільён плошчай 124 кв. м на 70 чалавек з камінам, альтанкі, тэнісны корт, мангалы, вяровачны экстрым-парк «Джунглі-парк». Можна гуляць у лазертаг і пейнтбол.

На ўчастку праведзены камунікацыі - электрычнасць, вада, каналізацыя, газ. Ёсць уласны спуск да Нёмана.

Тэрыторыя базы адпачынку. Скрыншот карты: Hrodna.life

За ўсё гэта хочуць 2 753 830 руб. ($ 850 тыс.). Рэальнаму пакупніку абяцаюць гандаль.

Бонусам прапануюць распрацаваны праект рэканструкцыі, які прадугледжвае круглагоднае выкарыстанне парку забаў «Джунглі парк». Пляцоўка размешчана на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Парк «Аўгустоўскі канал» і дае магчымасць стаць рэзідэнтам СЭЗ пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025