Від на Каложскую царкву са Старога моста з сэрвіса Яндэкс.Карты. Меркаваны выгляд трох высотных дамоў новага раёна "Залаты" прымантаваны рэдакцыяй Hrodna.life
Новы мікрараён «Вясенні» збудуюць дастаткова далёка ад Каложы, лічаць гродзенскія чыноўнікі. Раней гродзенцы склалі зварот да гарадскіх уладаў супраць будаўніцтва новага раёна на вуліцы Вясенняй — або з абмежаваннем колькасці паверхаў у дамах. Гараджане мяркуюць, што высоткі сапсуюць традыцыйны від на Каложскую царкву, якую рыхтуюць да ўключэння ў спіс ЮНЕСКА.
Афіцыйны адказ на петыцыю мусіць прыйсці да 19 сакавіка. Але начальнік ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Дзяніс Конан ужо выказаўся на гэты конт у разгромнай адносна петыцыі публікацыі «Гродзенскай праўды». Ад «Вясенняга» да Каложы будзе каля 1,2 км — мікрараён размесціцца «на вельмі прыстойнай адлегласці», сказаў ён. А месца для будаўніцтва жытла вызначана ў Генплане развіцця Гродна. Чыноўнік падкрэсліў, што сама Каложская царква знаходзіцца ў зоне рэкрэацыі, дзе забаронена ўвогуле штосьці будаваць.
Паводле Конана, у раёне плануюць збудаваць каля 17 дамоў на 2012 кватэр — з разлікам на больш чым 4,5 тыс. чалавек.
З назвай спрэчнага мікрараёна ніяк не могуць вызначыцца, заўважыў Telegram-канал Urban Hrodna. Адпачатку яго называлі «Вясеннім» — па назве адной з яго асноўных вуліц. Летам 2023, паводле афіцыйных СМІ, для яго абралі іншую назву — «Залаты». Але назва не прыжылася?
«Так званага мікрараёна „Залаты“ не існуе нават на паперы. Бліжэйшая да Каложскай царквы і аднайменнага парку забудова — мікрараён „Вясенні“», — сказаў зараз Дзяніс Конан.
У верасні 2022 стала вядома, што ў частцы новых высотак вырашылі павялічыць колькасць паверхаў з 15 ажно да 19. Паводле аўтараў петыцыі, высоткі будуць вытыркацца з-за дрэваў Каложскага парку — і сапсуюць від на горад з левага берага Нёмана. У петыцыі было напісана, што раён хочуць збудаваць акурат каля Каложы. Гэта насамрэч не так — паводле праекта паміж імі будзе адлегласць, як і сказаў чыноўнік. Але некаторыя асабліва высокія дамы сапраўды могуць стаць добра бачнымі на панараме горада — і гэта рэальная праблема.
«Я больш чым перакананы, што ўзвядзенне новага квартала на фоне храма XII стагоддзя — аднаго з галоўных кандыдатаў на трапленне ў спіс ЮНЕСКА ад Беларусі — можа негатыўна паўплываць на станоўчае рашэнне камісіі. Па апублікаваных рэндарах складана дакладна ацаніць, наколькі моцна будзе сапсаваная панарама, але відавочна, што 15- і 19-павярховыя дамы ў пару кіламетрах ад Каложы будуць вельмі моцна выбівацца», — цытавала «Наша Ніва» краязнаўцу Мечыслава Супрона.
Яшчэ вясной 2021 СМІ пісалі, што да будаўніцтва могуць прыступіць у тым жа годзе. Але пакуль яшчэ не пачалі знос прыватных дамоў, на месцы якіх хочуць будаваць. «Гроднажылбуд» плануе пачаць будоўлю ў 2024 годзе.
Чытайце таксама: У Гродне каля Альшанкі пабудуюць яшчэ два мікрараёны
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…