У паўднёвай частцы горада пачнуць будаваць два новыя мікрараёны. Пад іх вылучылі тэрыторыію паміж вёскай Вялікая Альшанка, вуліцай Багушэвіча і аўтадарогай на вёску Бросты, паведаміў «Вячэрні Гродна» са спасылкай на Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

У Гродне каля Альшанкі пабудуюць яшчэ два мікрараёны
Мікрараён Альшанка. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Новыя раёны назавуць «Паўднёвы-8» і «Паўднёвы-10». Пачаць будаўніцтва плануюць у 2025 годзе.

На поўдні Гродна будуць будаваць яшчэ

Мікрараён «Паўднёвы-1» каля Альшанкі плануюць пачаць будаваць пасля 2028 года. У ім разлічваюць пасяліць больш за 22 тыс. чалавек. У новым мікрараёне пабудуюць тры школы, чатыры дзіцячыя садкі, паліклніку, забаўляльны цэнтр з кінатэатрам, гасцініцу і аздараўленчы комплекс з басейнам.

Чытайце таксама: Тры школы, паліклініка і кінатэатр. У Гродне з’явіцца новы мікрараён на 22 тысячы чалавек