Навіны

За чатыры паездкі ў Польшчу — нармальная беларуская зарплата. Колькі зарабляюць беларускія чаўнакі

За правоз праз мяжу адзення ці абутку можна зарабіць некалькі долараў, а за ноўтбук ці мікрахвалёўку — ужо некалькі дзясяткаў. На чым зарабляюць чаўнакі ва ўмовах, калі палова пунктаў пропуску на мяжы з ЕС закрытыя, а атрымаць візу складана — разабралася «Наша ніва».

За правоз ноўтбука — $ 60, за матрац — $ 130

З Польшчы ў Беларусь праз чаўнакоў трапляюць самыя розныя тавары. Ад прадуктаў харчавання і падгузнікаў да адзення і аўтамабільных запчастак.

Найбольшую ўзнагароду плацяць за перавозку тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню і маюць абмежаванні па ўвозе. Гэта можа быць бытавая тэхніка, аўтамабільныя пакрышкі.

Напрыклад, за перавозку кавамашыны вагой 3 кг прапануюць $ 30 пры ўмове, што чалавек замарозіць свае грошы ў VAT (падатак на дададзеную вартасць — яго можна вярнуць, калі адмыслова аформіць тавар, выезці яго за мяжу, а потым вярнуцца ў Польшчу па свае грошы). Калі без укладанняў сваіх грошай, то $ 20.

За перавоз мікрахвалёкі вагой 19 кг даюць $ 40, а за акустычныя калонкі вагой 20 кг — $ 35. У абодвух выпадках чаўнок мусіць замарозіць грошы ў ПДВ да наступнай паездкі.

За перавоз ноўтбука коштам каля $ 800 даюць $ 60.

У адмысловых чатах у Telegram можна знайсці заяўкі на перакід праз мяжу радыятараў ацяплення. За 12-кілаграмовы даюць $ 20 за перавозку.

За дастаўку матраца 1,8×2 метры вагой 55 кілаграм прапануюць $ 130.

За тавары без дэкларавання заплацяць толькі некалькі долараў

Менш за ўсё плацяць за перавозку тавараў, якія ідуць без афармлення VAT і неабходнасці дэклараваць іх на чырвоным канале. За перавозку капсул для кавымашыны можна атрымаць па $ 3−4 за пачку. На чалавека выдаюць камплектамі, за якія ў залежнасці ад колькасці і вагі атрымліваецца $ 20 або $ 30.

За адзенне без VAT даюць па $ 2,5−3 за кг. За перавоз пары абутку — $ 5. Дзіцячае адзенне ацэньваюць па $ 1 за адзінку. Але праскокваюць і больш выгадныя прапановы. Так, напрыклад, за перавозку спальных мяхоў вагой 1 кг чаўнаку гатовы заплаціць па $ 5 за штук, праўда, без замарозкі грошай у ПДВ не абысціся.

Чытайце таксама: Зноў паедзем у Кузніцу? У Польшчы разгледзяць вяртанне чыгуначнага злучэння з Беларуссю

Перавозка недарагіх новых аўтазапчастак аплачваецца па тарыфе $ 2−3 за кілаграм. Напрыклад, за перавозку махавіка вагой 15 кілаграм даюць $ 35, але трэба ўкладаць грошы ў ПДВ. Па $ 2−3 за кілаграм аплачваюць перавозку бытавой хіміі.

Сустракаюцца і больш эксклюзіўныя прапановы. За перавозку кавалка кузава аўтамабіля прапануюць $ 230. Заказчык папярэджвае, што для перавозкі дэталі спатрэбіцца прычэп, бо ў звычайны бус яна не памесціцца.

Як зарабіць проста пасажырам

Каб зарабляць на перакідцы тавараў, не абавязкова мець уласнае аўто. Некаторыя людзі зарабляюць тым, што праязджаюць праз мяжу пасажырам, на якога афармляць дэкларацыю.

Пракаціўшыся пасажырам, чаўнакі могуць разлічваць на ўзнагароду памерам ад $ 50.

Паездкі на ўласным аўто адкрываюць больш шырокія магчымасці, хоць і нясуць дадатковыя выдаткі ў выглядзе страхоўкі, пошліны на выезд за мяжу і абавязковую дэзынфекцыю. Тым не менш, аўтамабілісты могуць зарабіць дадатковыя грошы на перапродажы паліва, якое у Беларусі каштуе ў два разы танней, чым у Польшчы.

Чытайце таксама: «У Польшчы можна штодня прымаць малочныя ванны». Беларусы паспрачаліся ў Facebook пра цану малака

Таксама чаўнакі правозяць цыгарэты, праўда, без парушэнняў везці можна толькі дзве пачкі. Звычайна ў камплект чаўнака ўваходзіць алкаголь. У Польшчу вязуць танную гарэлку, а ў Беларусь, наадварот, больш дарагі алкаголь з шопаў.

Беларуская зарплата за чатыры паездкі ў Польшчу

Найбольшыя заробкі на мяжы маюць цыгарэтныя кантрабандысты, але разам з больш высокімі прыбыткамі яны нясуць і больш высокія рызыкі. У адрозненні ад кантрабандыстаў, звычайныя чаўнакі «працуюць» у межах дазволеных нормаў.

Чаўнакі-аматары звычайна ездзяць праз мяжу не часцей, чым раз на сем дзён, бо пры больш частых паездках значна скарачаюцца ліміты ўвозу тавараў. Такім чынам у сярэднім выходзіць чатыры паездкі на месяц, дзякуючы якім жыхары Гродна, Брэста і ваколіц могуць зарабляць $ 200—400 у месяц.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025