Навіны

Амаль у цэнтры Гродна вось-вось пачнуць будаваць квартал таўнхаусаў: якім ён будзе

На Камунальнай, за стадыёнам «Нёман», з’явіцца квартал з 16 двухпавярховых таунхаусаў. Іх пабудуюць на былой тэрыторыі першага гродзенскага мясакамбіната. Мяркуючы па апублікаваным плане, як мінімум частку будынкаў знясуць.

План квартала на Камунальнай. Крыніца: astostroi.by

Будаўніцтва плануюць пачаць ужо ў 2024 годзе. Гэта будзе жытло клубнага тыпу. Плошча кожнага дома складзе да 130 кв. м, перад домам будзе невялікі ўчастак зямлі. Забудоўваць квартал плануюць у еўрапейскім стылі, піша NewGrodno. Папярэдне, кошт жылля ў гэтым квартале складзе каля $ 1 тыс.

Месца — былая гарадская разня

Плошча ўчастка на вуліцы Камунальнай, за стадыёнам «Нёман» — 1,32 га. У пачатку ХХ стагоддзя тут была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. Самы стары будынак — склад 1912 года, плошчай амаль 2,5 тыс. кв.м. Большасць пабудоў ужо савецкага часу. Ёсць вежа і басейн (тэхнічны вадаём) у 218 кв.м з бетонным дном. З 1970-х мясакамбінат пераехаў, і пабудовы перасталі выкарыстоўваць па прызначэнні.

Па ўмовах продажу гэтай тэрыторыі трэба правесці рэканструкцыю нерухомасці і пабудаваць тут жылую сядзібную забудову гарадскога тыпу. Дазволена збудаваць і асобныя аб’екты абслугоўвання — крамы, офісы, кабінеты з паслугамі. Але, мяркуючы па апублікаваным забудоўшчыкам плане, як мінімум частку будынкаў, у тым ліку стары склад, знясуць.

Чым вядомыя забудоўшчык і аўтар праекта

Праект квартала распрацоўвае фірма «АртПроПроект» — аўтары праекта гандлёвага цэнтра на Кляцкова каля Triniti і іншых.

Участак на Камунальнай прадавалі з 2019 года. У выніку разам з 16 пабудовамі яго выкупіла фірма «Астострой» за 570 150 руб. ($ 180 тыс.) у жніўні 2023 года. Кошт ад першапачатковага знізіўся ўдвая. Некаторыя будынкі прадавалі з дзейнымі дагаворамі арэнды, максімальны тэрмін — да верасня 2025 года.

«Астострой» — забудоўшчык таўнхаусаў у раёне вуліцы Старамалышчанскай у мікрараёне Забалаць.

Чытайце таксама: У Пышках пабудуюць яшчэ адну гасцініцу: апарт-гатэль на 15 нумароў з кафэ

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025