Прадукты. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life.life
Двух лідчанак судзілі за атрыманне замежнай дапамогі па ч.2 арт. 24.15 КаАП. Верагодна, імі зацікавіліся пасля рэйду па сваяках палітвязняў. «Вясна» тады сцвярджала, што гэты артыкул у Беларусі раней не ўжываўся.
26 студзеня ў судзе Лідскага раёна судзілі маці дваіх малалетніх дзяцей у дэкрэце. Суд вырашыў, што яна атрымала «замежную бязвыплатную дапамогу ад экстрэмісцкага фарміравання „INeedHelpBY“». А менавіта — «таварна-матэрыяльныя каштоўнасці» на агульную суму 18 143,88 рублёў. Іх яна набыла ў інтэрнэт-краме «Еўраопт». Фактычна, яе судзілі за прадукты з магазіна.
Гэтую дапамогу жанчына нібыта выкарыстала для кампенсацыі прысуду мужу, якога асудзілі да пазбаўлення волі за пагрозу міліцыянту і абразу прадстаўніка ўлады. Што з’яўлялася парушэннем п. 2 абз. 2 дэкрэта
Жанчыну аштрафавалі на 25 базавых велічынь (1000 рублёў) са спагнаннем ва ўласнасць дзяржавы 18 143 рублёў 88 капеек ($ 5 625). На выплату ёсць месяц.
У той жа дзень у судзе Лідскага раёна судзілі беспрацоўную маці малалетняга. Прычынай сталі тыя ж «матэрыяльна-тэхнічныя каштоўнасці» ад «INeedHelpBY» на суму 5241,28 рублёў з «Еўраопта». Гэта яна нібыта атрымала як кампенсацыю штрафу паводле арт.19.11 КаАП. Яе таксама аштрафавалі на 25 базавых велічынь са спагнаннем 5241,28 рублёў.
23 студзеня сілавікі прыходзілі да сваякоў палітвязняў і былых палітвязняў. У той жа дзень ініцыятыву «INeedelpBY» прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем. Паведамлялася, што ў КДБ ёсць інфармацыя з «Еўраопта» аб прадуктовых кошыках, якія закупляліся ў рамках праекта. У Гродне затрымалі шэсць чалавек. Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў, паведамляе «Вясна».
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…