Карціна "Інвентарны нумар". Крыніца: Facebook / cemra.darya
Гродзенская мастачка Cemra (Дар'я Сямчук) cпаліла адзін твор, каб стварыць новы. Ён атрымаў назву «Інвентарны нумар». Пра гэта дзяўчына напісала на сваёй старонцы ў Facebook.
«Доўгі час я спрабавала ўвасобіць адну ідэю ў карціну, але яна так і заставалася недасяжнай. Рашэнне спаліць карціну і адмовіцца ад назапашаных намаганняў, на здзіўленне, аказалася станоўчым пунктам ператварэння», — напісала Cemra. Над спаленай карцінай мастачка працавалася цягам года, але не публікавала яе.
Паводле словаў дзяўчыны, твор яна свядома ахвяравала агню, што стала «медытацыяй пра прывіды мінулага, якім мы прыпісваем імёны і нумары». Праца Дар'і - гэта «карціна-рэха свету які сышоў, гэта сімвал страчанага».
Інвентарны нумар «110.57 / 167», які мастачка пакінула на карціне, нясе ў сябе схаваны сэнс. «Магчыма, камусьці атрымаецца разгадаць яго таямніцу, але я пакіну гэтую загадку без адказу», — дадала Cemra.
«Згарэлая карціна — пераўтвораная ў прах, набывае новае жыццё, але не як твор мастацтва, а як аб’ект уліку. Парадокс быцця: тое, што не мае каштоўнасці ў матэрыяльным свеце, набывае парадкавы нумар, калі становіцца часткай сістэмы, — сказала Cemra выданню Reform.by. — Попел як сімвал: не толькі знішчэння, але і памяці. Мы беражліва захоўваем тое, чаго ўжо няма, прысвойваючы яму нумар, нібы спрабуючы захаваць сувязь са страчаным».
Чытайце таксама: Паглядзіце, якую калекцыю аксэсуараў выпусціла мастачка з Гродна
Дар’я Сямчук нарадзілася ў 1990 годзе ў Гродне. Выстаўлялася ў мінскіх, гродзенскіх, варшаўскіх галерэях. Стварала дызайн для аднаго з гродзенскіх бараў. У сваёй творчасці спалучае сучаснасць і традыцыі. Закранае грамадска-палітычныя праблемы і пераўтварае іх у творы мастацтва — аб’ёмныя карціны, упрыгожванні, вопратку.
Cemra вядома сваім скандальным арт-перформансам: мастачка размалявала старую вышыванку графіці. Праект выклікаў шмат крытыкі. Маўляў, такімі дзеяннямі яна апаганіла каштоўную рэч. Аднак сама Дар’я тлумачыла ідэю па-іншаму: «Мне дзіўна, што кагосьці пакрыўдзіла мая праца. Людзі кожны дзень сваімі дзеяннямі руйнуюць нашу спадчыну, культывуюць бьюці-індустрыю. Я гэта выявіла, паказала візуальна, матэрыяльнымі рэчамі, каб усе заўважылі, што гэта так і адбываецца».
Чытайце таксама: Як уладкованы жанры перформансу і акцыянізму ў Беларусі і па-за яе межамі
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…