Навіны

Буйны завод у Смаргоні, які шмат гадоў забруджваў навакольнае асяроддзе, змяніў уласніка. Ці дапаможа гэта прыродзе?

Аўстрыйскі холдынг «Кронаспан» пазбавіўся ад бізнеса ў Беларусі. Зараз ім кіруюць менеджары з Расіі, а валодае ім эмірацкі фонд Causa Foundation. Экаактывісты спадзяюцца, што новае кіраўніцтва будзе адказна ставіцца да экалагічных патрабаванняў беларускага заканадаўства. Раней з гэтым былі вялікія праблемы.

Завод «Кронаспан» у Смаргоні. Крыніца: mercorproof.ru

Інвеставаў у Беларусь каля € 1 млрд, але ўвесь час шкодзіў прыродзе

Аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг «Кронаспан» прыйшоў у Беларусь у 2010 годзе і хутка стаў адным з самых буйных інвестараў у беларускую эканоміку. Першыя яго буйныя фабрыкі з’явіліся ў Смаргоні і Магілёве. Ва ўсе свае беларускія прадпрыемствы аўстрыйцы ўклалі больш за € 1 млрд. Больш за яго інвеставалі толькі расійскі «Газпром» і расійскія акцыянеры Мазырскага нафтапераапрацоўчага завода.

Нягледзячы на вялікія грошы, беларускія эколагі і экаактывісты ўпэўненыя, што не трэба было дапускаць «Кронаспан» да беларускага рынку. Прычына — высокая таксічнасць іх вытворчасці і сур’ёзная шкода, якую яна прыносіць навакольнаму асяроддзю. Толькі ў 2015−2016 гадах кампанію 25 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне закона.

У 2016 годзе кампанія патрапіла ў «чорны спіс» Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Туды ўнеслі арганізацыі, якія найчасцей парушалі закон аб ахове навакольнага асяроддзя. У тым жа годзе інспектары знайшлі незаконную ўрэзку ў ліўнёвую каналізацыю. Праз яе прадпрыемства скідала ў калектар сточныя воды, якія потым патраплялі ў пруды — адстойнікі агрэгатарнага завода, а далей ў раку.

Еўрапейская партыя зялёных у 2022 годзе склала дасье на «Кронаспан» і адзначыла факты незаконнага вырубу дрэваў у розных частках Еўропы і парушэнні ў забруджванні паветра. Таксама звярнулі ўвагу на цесныя сувязі карпарацыі з беларускім рэжымам і прыватна Аляксандрам Лукашэнкам.

Чым займаецца «Кронаспан»?

«Кронаспан» — аўстрыйскі дрэваапрацоўваючы холдынг. Яго заснавальнік Пітар Кайнлдь адкрыў у Беларусі больш за 10 фабрык і лагістычных цэнтраў. Прадпрыемствы размяшчаюцца ў Смаргоні, Магілёве, Віцебску, парку «Вялікі камень». На Гродзеншчыне ў 2017 годзе холдынг ўзяў пад вытворчыя пляцоўкі ўчастак у вёсцы Новая Гожа, а таксама развіваў тэрмінал на чыгуначнай станцыі ў Свіслацкім раёне.

Кампанія займаецца апрацоўкай дрэва, вытворчасцю мэблі, драўлянымі плітамі, пакрыццямі для падлогі, смалой і лакамі, спецыяльнай паперай, а таксама стальнымі канструкцыямі. Большасць прадукцыі беларускіх фабрык кампанія экспартавала.

У 2017 годзе прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, казаў, што праекты «Кронаспан» прыярытэтныя для краіны. А ў 2021 годзе Аляксандр Лукашэнка прапаноўваў кампаніі пабудаваць яшчэ адну мэблевую фабрыку.

У студзені 2023 года «Кронаспан» патрапіў ў спіс кампаній, якім забаронена прадаваць замежную долю ў сваім капітале. Але нейкім чынам інвестару ўдалося сысці з Беларусі.

Прадпрыемствамі ў Смаргоні цяпер кіруюць кампаніі «Ультрадэкор», «Ультрадэкор Прапертыз» і «Ультрадэкор НТ», у Віцебску — «Ультрабілд», пад Магілёвам — «Ультрабілд Стыл» і «Ультра Плай ОСБ». Перайменаваны і іншыя мясцовыя юрыдычныя асобы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025