Найвялікшым прадпрыемствам ў дрэваапрацоўцы на Гродзеншчыне з’яляецца «Кронаспан» у Смаргоні, які ў развіццё вытворчасці ўклаў амаль мільярд еўра. Зараз прадпрыемства ўзяла пад вытворчыя пляцоўкі ўчастак у вёсцы Новая Гожа Гродзенскага раёна, а таксама плануе развіваць тэрмінал на чыгуначнай станцыі ў Свіслачскім раёне, піша «Гродзенская праўда».

Лагістычны тэрмінал там ужо пабудаваны з улікам таго, што на гэтай станцыі ёсць вузкакалейка, і прадукцыю можна без праблем перавозіць праз Польшчу. Адначасова на гэтай пляцоўцы будуць развівацца дрэваапрацоўка і дапрацоўка паўфабрыкатаў. На гэта ў 2018−2019 гады «Кронаспан» разлічвае ўкласці яшчэ 200 мільёнаў даляраў.

Як распавёў старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Андрэй Свірыдаў, разглядаецца магчымасць прадаставіць вытворчую пляцоўку ў Свіслацкім раёне, у Брузгах ці Аульсе яшчэ аднаму буйному інвестару ў сферы дрэваапрацоўкі з Германіі. Гэтая нямецкая кампанія па маштабах дрэваапрацоўкі не саступае «Кронаспану».