12 студзеня ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы адбудзецца грандыёзны канцэрт сям'і польскіх музыкаў Паспяшальскіх, піша grodnensis.by.

Творчая сям’я ўжо ў другі раз наведае Гродна, каб прадставіць слухачам калядныя песні ў незвычайнай прыгожай апрацоўцы.

Паспяшальскія — сям’я, з’яднаная моцнай верай у Езуса Хрыста. Яны звязаны сямейнымі сувязямі: бацька, маці, брат, сястра… Акрамя гэтага, іх злучае агульнае захапленне — спеў і музыка.

Заснавальнікам і кіраўніком гурта з’яўляецца Ян Паспяшальскi, які ўжо шмат гадоў запар праводзіць летам музычную майстэрню ў Івянцы.

На канцэрт запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 20.00.