Навіны

У замежжы памёр гродзенец, які адзіны сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы (абноўлена)

30 студзеня памёр гродзенец Аляксандр Куваннікаў. Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто сыйшоў у стачку на тытунёвай фабрыцы. Аб смерці паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах беларусаў замежжа.

У Аляксандра за мяжой засталася жонка Жанна і чацвёра дзяцей, у Беларусі - мама.

«Зараз перад Жаннай стаіць шэраг цяжкіх задач, звязаных з пахаваннем. Магчыма, цела будзе перавезена ў Беларусь. Пакуль няма дакладнай інфармацыі наконт яго смерці», — напісаў яго знаёмы.

Дапамагчы сям'і можна па спасылцы.

Аляксандр Куваннікаў працаваў чысцільшчыкам абсталявання на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада 2020 года ён паведаміў кіраўніцтву аб тым, што далучаецца да стачкі. Праз шэсць дзён яго звольнілі па артыкуле за невыкананне працоўных абавязкаў. У 2021 годзе яго шукалі беларускія сілавікі - прыйшлі да яго тады 62-гадовай маці.

Таксама Аляксандр цікавіўся гарбатай — некаторыя гродзенцы могуць памятаць яго чайныя вечарыны ў тайм-кафэ «Партал». Нефармалы ведаюць яго як «Сашу Панка».

4 лютага прайшло развітанне з Аляксандрам. Беларусы сабралі для яго 14 779 zł ($ 3 730). «Сям'я Александра дзякуе ўсім за падтрымку, клопат і дапамогу. Усе вашыя паведамленні і добрыя словы Жанна і Елена Васільеўна бачаць і выбачаюцца, калі каму-небудзь не адказалі. Для іх зараз сапраўды вельмі цяжкі час», — напісаў іх блізкі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пашыраць зону свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025

У Лідзе з’явіўся новы мурал — але проста так вы яго не ўбачыце

Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…

3 мая 2025

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025