"ЗакалФэст 2024". Фота: Аляксей Смаленскі
Па набярэжнай Нёмана гродзенцы прабеглі з голым торсам, а гродзенкі - у топах і бодзі. Гэта адбылося 28 студзеня 2024 года падчас «ЗакалФэста». Фотаздымкі з імпрэзы апублікаваў фатограф Аляксей Смаленскі.
Фестываль пачаўся ў 12:00 на гарадскім пляжы каля ратавальнай станцыі на вуліцы Маставой. Агулам на забег зарэгістраваліся 105 чалавек. Па 35 чалавек зарэгістраваліся на дыстанцыі два і пяць кіламетраў, восем на дыстанцыю 10 км і 27 чалавек на дыстанцыю 15 км.
Траса пралягала па набярэжнай Нёмана, лесвіцы да Каложскай царквы, пешаходных сцежках Каложскага парку. Пасля дыстанцыі ўдзельнікі мусілі акунуцца ў Нёман не менш за тры разы і праплыць 15−20 метраў. Для бегуноў усталявалі саўну на беразе Нёмана.
У кожнай з трох узроставых груп пераможцы атрымалі ўзнагароды. На дыстанцыі 15 км былі грашовыя прызы, медалі і дыпломы. На дыстанцыях 5 і 10 км — медалі і дыпломы. За другія і трэція месцы — таксама медалі і дыпломы.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…