У Ваўкавыску памёр дэпутат Мікалай Аксаміт, які ў 1991 галасаваў за незалежнасць Беларусі і трымаў галадоўку. Палітзняволеная выйшла на волю і дала інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» — яе хочуць узяць пад варту. Вядома пра не менш за шэсць затрыманых у Гродне на канец дня 23 студзеня. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 22 па 29 студзеня.
Аб каля 20 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Лідзе, Воранаве, Карэлічах, Навагрудку, Смаргоні, Шчучыне, Зэльве. Судзілі беспрацоўных, рабочых, дырэктара, выкладчыка і іншых.
Вядома пра справу, калі мужчына пры аглядзе кватэры зблізіўся з міліцыянтамі — акрамя арт.19.11 КаАП, яго судзілі і па арт. 23.4 КаАП «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў». Адзін беспрацоўны справіў парэбу каля будынка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна — акрамя 19.11 КаАП, яго аштрафавалі за хуліганства.
Баравік Аляксандр Фёдаравіч з Гродзенскай вобласці папоўніў «спіс тэрарыстаў». Яго абвінавачваюць паводле арт. 130 КК.
31-гадовую ўраджэнку асудзілі ў Мінску паводле ч.1 і ч. 2 арт. 342 КК на 2,5 гады калоніі за арганізацыю ў жніўні 2020 года групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Дзяўчына выйшла на волю, з’ехала з Беларусі і ў студзені 2023 года дала інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» аб затрыманні, асуджэнні і ўмовах у калоніі.
Распачалі справу паводле ч. 1 арт. 361−4 КК за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Дзяўчыну шукаюць і хочуць узяць пад варту.
Андрэй Ноздрын пачаў служыць у Польшчы з 28 студзеня. Ён будзе служыць у храмах напераменна па нядзелях і на святы. «Магу ўжо паведаміць сваё новае месца служэння — гэта вёска Малешэ і гарадок Браньск (каля 50 км ад Беластока і 150 км ад Варшавы).
Буду як і раней служыць Богу і людзям. Мару, каб гэтыя храмы сталі месцам радасных сустрэч для малітвы і зносін як жыхароў гэтых месцаў, так і ўсіх тых, якія былі вымушаныя апынуцца ў сілу розных прычын на чужыне. З Богам! Прашу вашых малітваў!", — напісаў ён у Instagram.
Пра гэта паведаміў оперупаўнаважаны Карэліцкага РАУС Дзмітрый Шчара, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
У 2023 годзе 26 чалавек у раёне прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт.19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». У 2022 годзе такіх чалавек было пяць.
Пра гэта ў Facebook паведамілі яго блізкія. Пра гэта стала вядома з ліста, які вярнуўся з калоніі ў Івацэвічах. На ім ручкай напісалі пра прычыны вяртання.
Рыгор Кастусёў — старшыня Партыі БНФ. Паводле арт.357 КК «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» яго асудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у судзе Івацэвіцкага раёна 15 студзеня 2024 года адбыўся суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні Сяргея Кухоцковольца, Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым.
У Кастусёва — анкалогія, але пра вынікі абследавання ў калоніі яму не паведамілі. Таксама яго турбуе варыкоз.
Пасяджэнне па арт. 411 ч.1 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі» пачалося 22 студзеня ў судзе Ваўкавыскага раёна. Суддзя — Мікалай Сяргейка.
Вадзім Валер’евіч Гусеў са Шчучына адбываў пакаранне на «хіміі» паводле арт. 328 КК, дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання волі на пазбаўленне волі (10 месяцаў і 7 дзён).
Будучы ў ПУАТ, напісаў «абразлівыя» каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі паводле арт.369 КК на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Адбывае пакаранне ў ПК № 11 Ваўкавыска, паведамляе «Вясна».
Адзін з нібыта стваральнікаў фарміравання — 44-гадовы ўраджэнец Мастоў Гродзенскай вобласці Кухлей Дзмітрый Аляксандравіч. Такое рашэнне прыняло КДБ 16 студзеня 2024 года, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Таксама 23 студзеня спіс экстрэмісцкіх фармаванняў папоўнілі «Беларускае Радыё Рацыя», «INeedHelpBY», «Триэлит/БЧБ-Триэлит».
Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 22 студзеня 2024 года.
Пасля запланаванай аперацыі ў Ваўкавыску памёр Мікалай Аксаміт — былы дэпутат БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Ён галасаваў за незалежнасць Беларусі ў 1991 і пратэставаў супраць лукашэнкаўскага рэферэндуму ў 1995. Яму было 69 гадоў.
У асуджанай па справе Аўтуховіча Вольгі Маёравай ёсць праблемы з горлам, але яе не абследуюць. Таксама ёй не даходзяць пераводы і лісты ад сына. Пра гэта паведаміла крыніца Hrodna.life. Крыніца сцвярджае, што бухгалтэрыя не дае грошы, якія паступілі на рахунак Маёравай. Вядома, што Вольга трапіла ў спіс «тэрарыстаў» — грашовыя пераводы ёй забароненыя.
У 2023 годзе пракуратура выявіла, што пад нікнэймам журналіста Руслана Кулевіча ў сацсетках быў размешчаны матэрыял, «які заклікае да аднаўлення пратэстнай дзейнасці» ў Гродзенскай вобласці. Таксама былі элементы, якія «дыскрэдытавалі сілавыя структуры».
Крымінальная справа супраць супрацаўнікоў ПТУП «Маёнтак Падароск» спыненая за адсутнасцю складу злачынства. Пра гэта расказаў ужо былы ўладальнік маёнтка Павел Падкарытаў. Але 23 студзеня аддзел культуры забраў будынкі былой сядзібы Бохвіцаў.
Вядома пра не менш за шэсць затрыманых у Гродне на канец дня 23 студзеня. У гэты дзень прайшлі затрыманні па ўсёй Беларусі - прыходзілі да сваякоў палітзняволеных і былых палітзняволеных.
Сяргей Пятрулевіч, які ў жніўні 2023 года вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні, зноў прыехаў у Польшчу. Яго заўважылі ў Беластоку. Некалькі крыніц выдання паведамілі, што мужчына прыехаў пабачыцца са сваякамі і «да жанчыны», але рашэнне на будучыню (ці вяртацца ў Беларусь) яшчэ не прыняў. У гутарцы з імі Пятрулевіч запэўніваў, што не працуе на беларускія спецслужбы, і засмяяўся на здагадку, што ён з’яўляецца агентам.
Следчы камітэт Беларусі распачаў спецвытворчасць у дачыненні да 20 аналітыкаў і даследчыкаў. Сярод іх гродзенка Алеся Руднік. Паводле СК, аналітыкі нібыта прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве.
У Гродзенскай вобласці больш за 12 тыс. чалавек паведамілі аб наяўнасці ў іх замежнага грамадзянства, віда на жыхарства ў іншай краіне альбо карце паляка. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Беларусь 4. Гродна» са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандра Вулькевіча
Дырэктара дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы па футболе «ФК «Смаргонь» Дзяніса Лобана арыштавалі на сем сутак за падпіску на Tribuna.com у Instagram. Мужчына быў падпісчыкам інтэрнэт-супольнасці Tribuna ў Instagram. Старонка ў яго была адкрытай. На тэлефоне ў яго знайшлі прадукцыю суполкі і лагатып.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…