Грэчка. Фота: iStock
Гродзенскі аблвыканкам дазволіў да канца 2024 года вывозіць у Літву і Польшчу для асабістага спажывання прадукты харчавання звыш норм, якія ўстаноўлены для вывазу за межы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Рашэнне апублікавана на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 24 студзеня і ўступае ў сілу з моманту апублікавання.
Рашэнне падпісалі кіраўнік аблвыканкама Уладзімір Каранік і ўпраўляючы справамі выканкама Іван Курман. Яно ўзгоднена з памежным камітэтам і мытным камітэтам.
Такое ж рашэнне дзейнічала ў Гродзенскай вобласці і ў 2023 годзе — мясцовыя ўлады таксама дазвалялі вывозіць літоўцам і палякам прадукты звыш нормы.
Абмежаванні на вываз прадуктаў прыняў урад Беларусі ў красавіку 2022 года для «стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку і забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі».
Вывозіць за межы ЕАЭС забаронена:
У красавіку 2022 Аляксандр Лукашэнка казаў, што жыхары Польшчы, Літвы і Латвіі быццам бы стаяць уздоўж беларускай мяжы і просяць прапусціць іх, каб купіць грэчкі і солі.
«Вы паглядзіце, што адбываецца з суседнімі Літвой і Латвіяй, палякамі. Я пра Украіну ў дадзеным выпадку ўжо не кажу. Яны ж былі такія шчаслівыя, вясёлыя. Жылі ў „заможным“ свеце, у іх усё было. І дзе яны сёння? Яны стаяць уздоўж мяжы і просяць нас, каб мы іх прапусцілі ў Беларусь. Хоць бы грэчневай крупы купіць. Ладна крупы — солі няма, солі просяць у нас», — расказваў Лукашэнка.
Тады ж для грамадзян суседніх краін увялі бязвізавы ўезд у Беларусь, які дзейнічае дагэтуль. Жыхары Літвы і Польшчы пачалі тады прыязджаць у Гродзенскую вобласць з эканамічнымі мэтамі — закупіцца танным палівам і цыгарэтамі, а таксама прадуктамі.
Беларускія журналісты тады высветлілі, што праблем з соллю і грэчкай у Літве і Польшчы няма. Прадукты атрымліваюцца даражэйшыя, чым у Беларусі, але застаюцца цалкам даступнымі для жыхароў гэтых краін.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…