Будынак, выстаўлены на продаж, - на фота справа. Фота: "Вячэрні Гродна"
На продаж выставілі былыя памяшканні Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгауза. Будынак размешчаны ў самым цэнтры Гродна — на Сацыялістычнай, 17.
Зараз цагляны двухпавярховы будынак пустуе. Ён прымыкае да дзейнага будынка школы мастацтваў на Сацыялістычнай, 19. Абедзьве пабудовы зараз належаць Гродзенскай дзіцячай школе мастацтваў імя Тызенгаўза (плошча Тызенгаўза, 5).
У памяшканнях ёсць усе камунікацыі, акрамя тэлефона. Агульная плошча, выстаўленая на продаж,— 1287,4 кв.м. З іх 150,2 кв.м былі здадзены ў арэнду, але яе тэрмін ужо скончыўся. Па дакументах будынак запісаны як спецыялізаваны для адукацыі і (або) выхавання. Разам з будынкам прадаюць склеп, пляцоўку і дарожку. У цэнтры фасада размешчана арка.
Пачатковую цану і дату аўкцыёну пакуль не апублікавалі.
Будынак узведзены ў канцы XIX стагоддзя ў стылі эклектыкі. У пачатку ХХ стагоддзя, магчыма, тут жыў вольны лекар-практык Шумкоўскі. У 1950-х будынак перайшоў у вячэрнюю школу працоўнай моладзі № 1 (вядома як пазменная школа).
Чытайце таксама:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…