Руслан Кулевіч. Фота: Hrodna.life
У 2023 годзе пракуратура ўстанавіла, што пад нікнэймам журналіста Руслана Кулевіча ў сацсетках быў размешчаны матэрыял, «які заклікае да аднаўлення пратэстнай дзейнасці» ў Гродзенскай вобласці. Таксама былі элементы, якія «дыскрэдытавалі сілавыя структуры».
Таму па заяве пракуратуры і рашэнні суда гэтыя рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі і ўнесены ў спіс Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, распавёў намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат.
Асабістыя сацсеткі Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі ў студзені 2023 года. Таксама ў спіс унеслі старонкі выдання MOST, заснавальнікам і галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Кулевіч, і групы ў «ВКонтакте» пад назвай «Новости Гродно/Grodno.news». У траўні 2023 года ўсе праекты Руслана, уключаючы каналы на Youtube, прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Вядома, што гродзенцаў актыўна затрымліваюць за падпіскі на Руслана.
Чытайце таксама:
З 2021 года практычна ўдвая зменшылася колькасць заяў аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай, распавёў Андрэй Скурат.
Колькасць крымінальных спраў за экстрэмізм зменшылася больш чым у два разы, распавёў Скурат (не ясна, праўда, пра які перыяд ён казаў). «Злачынствы», якія цяпер разглядаюцца ў судах, тычацца падзей мінулых гадоў.
Раней стала вядома, што ўсяго ў вобласці са жніўня 2020 года распачалі больш за 2500 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці». Большасць іх зарэгістравана ў Гродне і буйных раённых цэнтрах — Лідзе і Ваўкавыску.
Часцей за ўсё людзей судзяць па арт. 130 КК «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы», арт.342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», арт. 367 і арт. 368 «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і «Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Таксама на дадзены момант выяўляюць «злачынствы», якія тычацца фінансавання «экстрэмісцкай дзейнасці». Такім лічаць данаты ў дабрачынныя фонды. Ідзе праца па накіраванні ў суд крымінальных спраў.
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…