Навіны

Затрыманні ў Шчучыне, расплата за данаты, мінус адвакат. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Масавыя затрыманні прайшлі ў «Шчучынаграхімсэрвіс». Гродзенскія IT-шнікі 1000-разовым памеры пакрывалі свае данаты Nexta і BYSOL. Адвакатку з Гродна Святлану Бірылаву пазбавілі ліцэнзіі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 15 па 21 студзеня.

Суды за лайкі і падпіскі

Больш за 10 судовых рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Астраўцы, Ашмянах, Смаргоні, Гродне, Бераставіцы, Лідзе, Навагрудку. Судзілі намесніка начальніка, кіроўцу ЗРУП ЖКГ, вядучага інжынера.

Новыя «тэрарысты»

Пелеш Аляксандр Аляксандравіч і Баркет Віктар Васільевіч 17 студзеня з Гродзенскай вобласці папоўнілі «спіс тэрарыстаў». Абодва абвінавачваюцца паводле арт. 130 КК.

Сілавікі затрымалі работнікаў «Шчучынаграхімсэрвіс»

Каля 10 работнікаў ААТ «Шчучынаграхімсэрвіс» былі затрыманыя сілавікамі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На гэты момант праводзіцца праверка, паведамляе «Дзянніца».

Гродзенца асудзілі за ўдзел у маршы — ён думаў, што шэсце адбываецца ў падтрымку Лукашэнкі

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 5 снежня вынеслі чарговы прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. Слесару Мікіту Машуце паводле ч.1 арт. 342 КК «Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» прызначылі два гады «хіміі» — да суда яго ўтрымлівалі пад вартай, паведамляе «Вясна».

Гродзенец віну не прызнаў і запэўніваў суд, што думаў, што шэсце, у якім ён браў удзел, адбываецца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым пры сабе ў яго быў бел-чырвона-белы сцяг. Суд яму не паверыў.

Лідчаніна асудзілі за абразу Лукашэнкі падчас званка ў міліцыю

Беспрацоўнага лідчаніна 63-х гадоў судзілі за публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мужчына патэлефанаваў на лінію 102 і ў размове з дзяжурным «у зневажальнай і абразлівай форме» выказаўся на адрас Лукашэнкі. Пры гэтым ён быў п’яным.

Лідчанін судзімы за хуліганства і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе «Лідская газета».

Затрыманне ў Ваўкавыскім раёне. Скрыншот Hrodna.life

Затрымалі жыхара Ваўкавыскага раёна

Мужчыну затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. У 2020 годзе ён удзельнічаў у мітынгах. З 2009 года ён жыў у Польшчы і з 2017 года мае від на жыхарства. 6 студзеня ён вярнуўся ў Беларусь з сям’ёй.

Затрыманне ў Гродне, студзень 2024. Скрыншот Hrodna.life

Затрыманне ў Гродне

Непрацуючага гродзенца затрымалі за рэгістрацыю ў «Плане «Перамога». Таксама ён удзельнічаў у мітынгах і распаўсюджваў рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі.

За € 1,78 — $ 1000. Гродзенскія IT-шнікі «расплаціліся» за данат

Тры гродзенскія IT-шнікі нібыта прыйшлі ў міліцыю з павіннай і заплацілі тысячы долараў за данаты ад € 1 да € 35. «Кампенсацыю» накіравалі ў дабрачынныя фонды. Такое відэа апублікаваў Telegram-канал сілавікоў. Твары IT-шнікаў былі заблюраныя.

Жыхарка Зэльвы паскандаліла з сынам і трапіла ў міліцыю. Там знайшлі экстрэмісцкую падпіску

Жыхарка Зэльвенскага раёна пасварылася з сынам і ўдарыла яго. За ёй прыехала міліцыя. У пастарунку сілавікі знайшлі ў яе «экстрэмісцкую» падпіску. У выніку жанчыну судзілі па двух артыкулах — штраф па адной з ёй быў у 10 разоў большым.

Адвакатку з Гродна Святлану Бірылаву пазбавілі ліцэнзіі

Кваліфікацыйная камісія прыняла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзіі Святланы Бірылавай. Прычына — немагчымасць выканання адвакаткай прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі. Так вырашыла Кваліфікацыйная камісія 21 снежня 2023 года.

Святлана Бірылава. Фота: gka.grodno.by

«Сёлета ініцыюем дакумент». Беларусам, якія не раскажуць пра свае замежныя ВНЖ і пашпарты, абяцаюць «адміністратыўку»

Беларусаў абавязалі паведамляць чыноўнікам пра наяўнасць ў іх другога грамадзянства, замежнага віда на жыхарства ці «карты паляка». Пакуль за непаведамленне такой інфармацыі адказнасці няма, але хутка гэта выправяць, паабяцаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун. Адпаведныя дакументы плануюць распрацаваць ужо ў 2024 годзе, сказаў ён у эфіры АНТ.

Суды актыўна адбіраюць у беларусаў тэлефоны праз палітыку, а потым іх распрадаюць

Больш за сто «палітычных» адміністрацыйных спраў па Гродзенскай вобласці з’явілася ў банку судовых рашэнняў за снежань. Як правіла, людзей судзілі за падпіскі, рэпосты, лайкі на рэсурсах, прызнаных экстрэмісцкімі, радзей — за фота БЧБ-сцяга ў асабістых акаўнтах. У дзвюх трацінах выпадкаў тэхніку ў аштрафаваных і арыштаваных канфіскоўвалі, але былі выпадкі, калі людзям удавалася пазбегнуць яе канфіскацыі. Журналіст Hrodna.life даследаваў факты канфіскацыі.

У снежні ў Навагрудку за лагатыпы судзілі шэсць работнікаў медыцынскіх устаноў

26 і 27 снежня ў судзе Навагрудскага раёна прайшлі па два суды над медыкамі і супрацоўнікамі медыцынскіх устаноў. Яшчэ двух супрацоўнікаў аштрафавалі цягам месяца. Прычынай сталі «экстрэмісцкія» лагатыпы беларускіх медыя ў Instagram.

У Гродне ліквідуюць лідскі фонд, які дапамагаў дзецям з парушэннем развіцця

Мясцовы фонд рэгіянальнага сацыяльнага развіцця і дапамогі «Пад белымі крыламі» будуць ліквідаваць у Гродзенскім абласным судзе. Істцом аб ліквідацыі выступае сузаснавальнік фонду Таццяна Каранюк. У свой час ён стаў пераможцам конкурсу ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў рамках праекта ЕС-ПРААН.

Фонд «Пад белымі крыламі». Фота: lidanews.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024