Навіны

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы, старэйшы за 16 гадоў. Паглядзелі кошты і правілы выкарыстання.

Дрыфт-трайк — гэта трохколавы транспартны сродак з падвышанай манеўранасцю і здольнасцю да дрыфту, дзякуючы чаму ён набывае ўсё больш папулярнасці сярод аматараў экстрэмальных відаў спорту.

Пляцоўка для новай у Гродне экстрэмальнай забавы адкрыта з 8 траўня. Яе абнеслі часовай агароджай і размецілі конусамі. За тэрыторыю выязджаць забаронена. Кошты на арэнду такія:

  • 10 хвілін — 18 рублёў,
  • 20 хвілін — 33 рублі,
  • 30 хвілін — 45 рублёў.

Калі перавысіць час арэнды, аплата будзе здымацца як за 10 хвілін.

Да кіравання дрыфт-трайкам не дапусцяць цяжарных жанчын, дзяцей да 16 гадоў і людзей у стане алкагольнага або наркатычнага ап’янення.

Пакуль пляцоўка працуе ў тэставым рэжыме, з 10.00 да 22.00.

Адказнасць на арандатары

Для арэнды дрыфт-трайкаў прапісаныя правілы бяспекі. Падчас катання ўсе ўдзельнікі, якія выкарыстоўваюць абсталяванне, павінны быць у зашпіленых шлемах. Доўгія валасы трэба завязваць і прыбіраць пад шлем ці верхняе адзенне. Таксама давядзецца зняць часткі адзення, якія могуць перашкаджаць руху або прывесці да няшчаснага выпадку, зняць з сябе любыя цвёрдыя ці вострыя прадметы. Нельга пакідаць у адзенні мабільны тэлефон, кашалькі ці іншыя каштоўныя рэчы, якія могуць выпасці падчас заезду.

У час выкарыстання дрыфт-трайка забаронена дакранацца да рухавіка, колаў, самастойна запускаць або спыняць рухавік, пачынаць рух без дазволу адміністратара пракату, уставаць і выходзіць з трайка на тэрыторыю для заезду. Нельга агрэсіўна кіраваць трайкам, сутыкацца з іншымі трайкамі і біцца ў агароджу тэрыторыі пракату, кіраваць трайкам адной рукой ці высоўваць рукі і ногі падчас руху.

За любыя здарэнні падчас выкарыстання трайка адказнасць панясуць самі арандатары, папярэджваюць у Instagram праекту drift_trikes.by. Таксама давядзецца заплаціць за любыя пашкоджанні, выкліканыя няправільным выкарыстаннем трайка.

Чытайце таксама: У Гродне з чацвёртай спробы адкрылі скейт парк. Дзе можна пакатацца?

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024