Навіны

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца «VIP bar» на Дзяржынскага, 8А — не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён адкрыўся ў сакавіку на месцы «HIP bar», а з фішак быў безліміт на алкаголь за фіксаваную суму за вечар.

Прычынай закрыцця ў сацсетках называюць «вялікую колькасць тэхнічных прычын». Развітальныя «грандыёзныя вечарынкі» пройдуць з 9 па 14 траўня. У гэты час ва ўстанове будуць скідкі 40% на ўвесь асартымент бара і піва за 4 руб. Таксама абяцаюць розныя акцыі на алкаголь з уключаным бясплатным уваходам: «піўны безліміт» за 40 руб., безліміт на кактэйлі за 50 руб. Без акцыі ўваход будзе каштаваць 10 руб.

Пасля закрыцця ўстановы ўладальнікі працягнуць гатаваць сушы, але ўжо толькі з дастаўкай — праўда, бясплатнай. «Мы яшчэ вернемся і абавязкова здзівім Вас», — абяцаюць у бары.

«VIP bar» размясціўся ў будынку былога таксапарку. Установа адкрылася, не змяніўшы інтэр'ер пасля свайго папярэдніка «HIP bar». У меню прапаноўвалі сушы, на бары — безлімітны алкаголь за аднаразовую аплату 40 рублёў за вечар. Для забаў - жывую музыку, go-go танцы, настольныя гульні і камплекты для гульні ў «Мафію», пляцоўку для шашлыка (мангал і мяса трэба было прынесці з сабой). Бар вызначыў час працы ў фармаце начнога клуба і толькі з чацвярга па нядзелю: па чацвяргах і нядзелях — з 18:00 да 04:00, па пятніцах і суботах — з 18:00 да 06:00.

Чытайце таксама: Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024