У Гродне адкрылі новы Цэнтр ранняга ўмяшальніцтва для дзяцей. Ён размяшчаецца ў мікрараёне Альшанка, паведаміў «Гродна Плюс».
Цэнтры ранняга ўмяшальніцтва дапамагаюць дзецям з парушэннямі ў развіцці альбо рызыкай з’яўлення такіх парушэнняў. У такіх цэнтрах спецыялісты аказваюць медычную дапамогу дзецям да трох гадоў і дапамагаюць ім кампенсаваць адхіленні ў развіцці.
У цэнтр звычайна накіроўвае педыятр альбо неўролаг. Таксама бацькі могуць самастойна туды звярнуцца, калі іх нешта хвалюе. На першасным прыёме бацькі могуць атрымаць прафесійную ацэнку стана дзіцяці, тлумачэнне, якая патрэбна дапамога, а таксама псіхалагічную падтрымку. У залежнасці ад стана дзіцёнка лекары прапісваюць курс заняткаў на акрэслены перыяд.
Гэта ўжо трэці падобны цэнтр у Гродне. Першы — «Праменьчык» — адкрылі ў 2018 годзе. Ён размяшчаецца на базе дзіцячай паліклінікі № 1 на вуліцы Даватара. Там ёсць пакоі масажа і гідрамасажа, кінезатэрапіі, цепла- і галалекавання, а таксама басейн. З дзецьмі працуюць лагапеды і дэфектолагі.
Другі - «Клопат» — працуе з 2019 года на базе Дзіцячай цэнтральнай гарадской клінічнай паліклінікі на вуліцы Гагарына. Там працуе лекар-рэабілітолаг, лагапед-дэфектолаг, псіхолаг, а таксама тэхнік-масажыст.
Агулам у Беларусі працуе каля 40 цэнтраў ранняга ўмяшальніцтва. У Гродзенскай вобласці яны ёсць таксама ў Лідзе, Ваўкавыску, Слоніме і Астраўцы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…