Навіны

Пешаходны мост на Фамічова цалкам разбяруць і збудуюць новы

Пешаходны мост праз яр паміж вуліцай Фамічова і лесапаркам Румлёва і СШ № 3 вырашылі цалкам разабраць і узвесці новую канструкцыю. Мост закрыты для карыстання амаль два гады.

Новы мост будзе з парэнчамі 1,3 м вышынёй. Злучэнне моста і падыходаў да яго таксама абгародзяць, зробяць пандус, прадугледзяць асвятленнне і сістэму зліва вады.

Новую канструкцыю будуць узводзіць з маналітных жалезабятонных пліт з дапамогай старой, пасля старую разбяруць, піша канал Urban Hrodna са спасылкай на гарвыканкам.

З боку Фамічова да моста будзе прымыкаць асфальтаваная сцежка, з боку дома № 72/4 па Янкі Купалы — лесвіца і пандус. Альтэрнатыўны варыянт — уладкаванне сходу без лесвіцы, які змогуць выкарыстоўваць як пандус.

Прыярытэтны варыянт на схеме. Крыніца: Urban Hrodna

Грамадскія абмеркаванні ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе пройдуць у перыяд з 12 студзеня па 23 лютага.

Да 26 красавіка праект павінны прайсці дзяржаўную экалагічную экспертызу. Рашэнне па планаванай дзейнасці прымуць да 10 чэрвеня. Замоўца будоўлі - Гродзенская ЖКГ.

Мост закрыты два гады

Даўжыня пешаходнага моста на Фамічова — 80,8 м, шырыня — 3 м паводле праекта і 2,76 м паводле абследавання, вышыня над ярам — 18 м.

Мост праз яр быў закрыты з пачатку 2022 года. Працы на ім не вяліся. У кастрычніку 2022 года высветлілася, што на мост страчаная праектная дакументацыя. У сакавіку 2023 года Гарадская ЖКГ пачало шукаць распрацоўніка для перадпраектнай дакументацыі. На распрацоўку гатовы былі выдаткаваць 30 тыс. рублёў з бюджэтных сродкаў. Чыноўнікі вагаліся, ці дастаткова будзе ўзмацніць канструкцыі, ці давядзецца будаваць мост наноў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025