У Гродне можна купіць трохпакаёвую кватэру на Пушкіна. Пасля продажу ў ёй застаецца ўся мэбля і тэхніка. У зале — стыльны рамонт, сцяна пад дрэва і адкрытыя бэлькі на столі.

Кватэра размешчана на апошнім паверсе 9-павярхоўкі на «новай Пушкіна» ў доме 2006 года пабудовы. Агульная плошча — 82,3 кв. м. Вокны — шклопакеты, уваходныя дзверы — металічныя, на падлозе — ламінат. Санвузел — раздзельны.

На кухні застаецца тэхніка: выцяжка, пліта, мікрахвалеўка і духоўка. Мэбля і падлога чорнага колеру, а плітка — з асіметрычным узорам. У зале — сцяна, зробленая пад дрэва, бэлькі на столі і мінімалістычны паліцы. Таксама там ёсць мяккі куток і дываны пад нагамі. У пакоях ёсць спальныя месцы і досыць месца для захоўвання, у тым ліку — пад ложкам.

Сцены ў розных месцах кватэры ўпрыгожаны роспісам, у спальні — ляпнінай.

Ёсць вялікая функцыянальная гардэробная і зашклёная лоджыя. Кватэра цёплая, сцвярджаюць прадаўцы.

Кошт — $ 75 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з печчу ў стогадовым драўляным доме ў Новым свеце