Палка. Фота: akmetrade.ru
У пункце пропуску мытнікі заўважылі ў беларуса ў машыне гумовую палку — паміж вадзіцельскім сядзеннем і левым парогам. Яе палічылі халоднай зброяй. Мужчыну чакаў суд і штраф.
Беларус ехаў па зялёным калідоры з Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску «Беняконі». Палку ў яго ў машыне палічылі халоднай зброяй ударна-раздрабняльнага дзеяння. Яе вырабілі завадскім спосабам, заключыў эксперт.
Згодна з законам, у Беларусі забаронены абарот такой зброі. Яна забаронена да ўвозу ў ЕАЭС.
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна мужчыну судзілі па ч. 1 арт.15.5 КаАП «Недэклараванне альбо прадстаўленне недакладных звестак аб таварах». Яго аштрафавалі на пяць базавых велічынь — 185 рублёў. Палку канфіскавалі і звярнулі ва ўласнасць дзяржавы.
Чытайце таксама: Паспрабуй сябе ў ролі мытніка і пачынай службу ў званні лейтэнанта
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…