Навіны

На Кірава з’явілася вельмі ружовае кафэ-кандытарская. Месца вы добра ведаеце

Кавярня-кандытарская брэнда Myloverberry адкрылася ў апошнія дні 2023 года на вул. Кірава, 3 — у памяшканні былой кавярні AvaCava. Пакуль яна працуе толькі як пункт самавывазу заказаў. Але інтэр'ер ужо гатовы і ў бліжэйшыя дні ўласнікі абяцалі адкрыццё менавіта ў фармаце кавярні.

UPD. Кавярня Myloverberry адкрылася 18 студзеня 2024.

Myloverberry — кандытарская майстэрня, якая апошнія некалькі гадоў знаходзілася на скрыжаванні Карбышава і Сацыялістычнай. Спецыялізуецца на клубніцах у шакаладзе, бананах у шакаладзе, букетах з салодкага, дэсертах, тартах, макаронсах, моці і іншых смачных падарунках. Пад гэтым брэндам працуюць майстэрні ў Гродне, Мінску і Варшаве. Франшыза працавала і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў Літве, але зараз тыя старонкі Instagram закінутыя.

Уласнікі Myloverberry правялі ў памяшканні грунтоўны рамонт і змянілі ранейшы цёмна-зялёны колер на яскрава-ружовы. У цэнтры кавярні пад столлю цяпер вісяць кветкі, ля сцяны — дызайнерскія свяцільнікі з кутасікамі, на сцяне — люстэркі. У зале стаяць невялікія круглыя столікі, такія ж невялікія белыя і ружовыя мяккія крэслы, а таксама канапа, якая нагадвае воблака.

Аддзеленая шкляной перагародкай будзе зона майстар-класаў, бо Myloverberry не толькі прадае кандытарскія вырабы, але і навучае іх стварэнню.

Ужо зараз уласнікі абяцаюць выкарыстоўваць унутраны дворык будынка і арганізаваць там летнюю пляцоўку. Такая пляцоўка існавала тут раней, у гады, калі працавалі кавярня AvaCava і суседні бар «Карсар».

Рэндар інтэр'ера кавярні Myloverberry ў Гродне, які ўласнікі апублікавалі за некалькі месяцаў да адкрыцця. Крыніца: instagram.com/myloverberry.grodno/
Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025